
Не спі, мой браце, не чакае
Ідучы ўперад хутка час!
Цяпер мінута дарагая,
Мінута важная для нас.
Праспіш ты гэтую мінуту
I не спагоніш сто гадоў
Скажы ты ясна: хочаш путаў
Ці вольным стаць без ланцугоў?
Уперад, гэй, браты, да працы
Зніштожым цемру мы датла
Збудуем славы мы палацы,
Палацы волі і святла.
1921 г.