
Года, годы за гадамі
Выступаюць у чарод --
I "Маланка" з перунамі
Спатыкае Новы год.
Што далі гады старыя?
Нібы той наплакаў кот...
Вось у Новым - сэрца ные!
Ласкай дарыць Новы год!
Кажуць, што нібы зямліцу
Нам урад падараваў,
Проста, хоць яму капліцу,
Ты на памятку пастаў.
I паны загаласілі,
Нібы свінні пад нажом,
Плач нясецца аж на мілі
Па ваколіцах кругом.
"Польска земля" - для галоты,
Польскасць гіне - гвалт пішы;
Нават жыць няма ахвоты,
Хоць лезь ў яму, да душы...
"3 быдлам нас цяпер зраўнялі",
Галава у галаву —
Каб часамі не прапалі
3 ім вясною на траву!"
Эх, паны і ўсе паўпанкі,
I ўсе іншыя паны,
Не ўбірайце вы заранкі
У хаўтурныя званы!..
Распусцілі дарма слёзы...
Хто паверыць гэта вам?
Хто рабіў яшчэ цвярозы
Па сабе хаўтуры сам?
Хіба стрэліць вам "Маланка",
Вось тады - прапаў - пішы,
А цяпер - пад хмелем сванка
Прывітала ад душы...
Сват, ці сванка - не да рэчы
Ані знаем — свой свайму
Не праколе дарма плечы –
Ані свату, ні куму.
Ці ж сакрэт, панком не спіцца?
Разумнейшы сват за вас —
Ад гурткоў ён адчапіцца
Хоча крошкаю на квас...
3 Новым годам!.. Каб маўчалі,
Не трывожылі Вам сну –
Сват за вас у шчырым жалі
Абяцаў зямлі па шалі
Мо на сотнюю вясну.
Ды каму! Мо нам запраўды?
А асаднікі нашто?
………………………………
Дзеля нас жа? Абяцанкі...
Раззяўляйся толькі рот –
Ды чакай свае дзялянкі
У дзвёхсотні хіба год...
1927 г.