
Не ўмею я, што можа ўмець мне трэба,
Не стану тым, кім мне патрэбна быць.
Я ціхі: ёсць якісь кавалак хлеба,
А ўсё астатняе няхай, як набяжыць.
Я сам (адно без довадаў, сумненняў)
Адзіная з тых кропель з гушчыні.
А калі свет пагасне ў сутарэнні,
То зыркну той жа кропляй у агні.
***
Мы расцягваем час, а жыццё, што імгненне:
Развітанне з хвілінай, гадзінай і днём -
Пралятае паўз нас з пачуццём і натхненнем,
Мы ж, не цэнячы час, тым імгненнем жывём.
Мо каму не дарэчы такое дазнанне?
Мо хто хоча сказаць, што ўсё гэта хлусня?
Ён упэўнены: міг, як туман, не растане,
Бо сягонняшні дзень прагне новага дня.
Я ласкава прасіў бы яго: ні хвіліны
Не расцягвай надалей - і ўпэўнішся ты:
Каля нас пралятае мажлівасць адзіная
Атрасціся ад фальшы, дурману, лухты.
_____________________________________________________________________________________________________
