Мошчы святых прыбудуць у Вензавец



У трыццаці кіламетрах ад Навагрудка, у вёсцы Гнесічы, знаходзіцца старажытны Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр. Ен заснаваны ў 1225 годзе святым прападобным Елісеем Лаўрышаўскім цудатворцам.

Паводле легенды, калі манастыр поўнасцю адновіцца, Гасподзь адкрые месца, дзе знаходзяцца мошчы прападобнага. Але і цяпер святы Елісей чуе нашы малітвы. Той, хто прыязджае ў святы манастыр, атрымлівае суцяшэнне і заспакаенне, а многія нават вылечваюцца ад хваробаў і немачы.

У манастыры знаходзіцца каўчэжац з мошчамі ўгоднікаў Божых, да якіх можа кожны прыкласціся, папрасіць у святых дапамогі і заступніцтва.

Божыя ўгоднікі маюць асаблівую сілу, яны просяць і моляць Госпада аб вялікай міласці да нас. У каўчэжцы манастыра знаходзяцца мошчы святых: прападобнага Яфрэма Сірына; прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай; прападобнага Арсенія, працалюбца Кіева-Пячэрскага; святога Дзмітрыя, Мітрапаліта Растоўскага; прападобнага Іосіфа Шматпакутнага; вялікамучаніка і лекара Панцеляймона; блажэннай Матроны Маскоўскай; вялікамучаніцы Кацярыны.

Мошчы прападобнага Яфрэма Сірына дапамагаюць чалавеку адолець гнеў у пакаяльнай малітве і слязах. Апякунка зямлі беларускай — Ефрасіння Полацкая дапамагае ў адукацыі і вучобе, спрыяе ў будаўніцтве, прымірэнні варагуючых бакоў. Мошчы працалюбца Кіева-Пячэрскага прападобнага Арсенія спрыяюць у розных клопатах і працы, а святога Дзмітрыя — засцерагаюць ад беднасці і сіроцтва.

Заступніцтва і дапамогі пры розных хваробах, цялеснай немачы просяць у прападобнага Іосіфа Шматпакутнага і вялікамучаніка Панцеляймона, пры хваробах вачэй — у блажэннай Матроны Маскоўскай. Шчаслівага замуства просяць у вялікамучаніцы Кацярыны.

Дзеля таго, каб як мага больш людзей маглі дакрануцца да вялікай святыні Праваслаўя, настаяцель манастыра Архіепіскап Гурый благаславіў выезды з благадатнай іконай прападобнага Елісея Лаўрышаўскага цудатворцы і каўчэжцам з мошчамі святых па прыходах Навагрудска-Лідскай епархіі.

12 ліпеня ў 9 гадзін раніцы ікона святога Елісея Лаўрышаўскага і мошчы названых святых прыбудуць у Вензавец, у храм імя святых апосталаў Пятра і Паўла. Усе жадаючыя змогуць прыкласціся да благадатнай іконы і мошчаў святых.


I. ІВАНАВА. “Перамога” № 54

Комментарии

А что до

А что до Дятловской церкви они не дойдут?

>А что до

>А что до Дятловской церкви они не дойдут?
Спроси I.Іванаву

Я такую не знаю

Я такую не знаю :)