Імены вайны: Іван Сямёнавіч Фурсенка



Нарадзіўся ў 1918 г. у с. Дняпроўка (цяпер Каменка) Запарожскай вобласці, у сям'і селяніна. Украінец. Член КПСС з 1943 г. Закончыў 10 класаў. У Савецкай Арміі з 1939 г.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. Камандзір гарматы 2012-га зенітна-артылерыйскага палка (49-я армія, 2-гі Беларускі фронт).

Старшы сяржант I.С.Фурсенка вызначыўся ў баі 23.07.1944 г. у раёне в. Падліпкі (Гродзенскі раён): падбіў 4 варожыя танкі.

Фурсенка быў паранены, але працягваў весці бой і знішчыў яшчэ танк праціўніка. Да гэтага разлік зенітнай гарматы збіў 14 варожых самалётаў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.03.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені.

Памёр ад ран 27.07.1944 г. Пахаваны ў г. п. Наваельня Дзятлаўскага раёна. Імем героя названа вуліца ў сяле Кашэнка, дзе ён нарадзіўся, і ўстаноўлена мемарыяльная стэла з яго барэльефам.

Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. М., 1988. Т. 2. С. 668.