

Іосіф Юр'евіч Філідовіч у час Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным Ленінскай брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Гродзеншчыны. Выратоўваючы партызанскі шпіталь, ён паўтарыў подзвіг вядомага рускага патрыёта XVII стагоддзя Івана Сусаніна.
...Стаяла суровая восень 1942 года. Змрочны, цяжкі час. Агнём і мячом фашысты ўкаранялі новы парадак: палілі вёскі, вешалi і расстрэльвалі людзей.
3 кожным днём усё больш разгаралася партызанская вайна. Народныя мсціўцы разграмілі варожыя гарнізоны ў Дзярэчыне, Казлоўшчыне, Накрышках, Жалудку і іншых буйных населеных пунктах. Смелыя, дзёрзкія нападзенні на варожыя аб'екты ўстрывожылі акупантаў. Было зразумела, што фашысты рыхтуюцца правесці буйную карную аперацыю. На бліжэйшых станцыях у тэрміновым парадку разгружаліся войскі, якія рухаліся на фронт, пачасціліся вобыскі, арышты, допыты, расстрэлы. Гітлераўцы мелі намер у час блакады знішчыць у пушчы ўсіх да аднаго «балынавіцкіх бан-дытаў».
Партызаны вялі жорсткія баі. Параненых станавілася ўсё больш. Ім патрабавалася тэрміновае лячэнне. Што ж рабіць з імі? Зімою ў палатку іх не пакладзеш. Пакінуць на хутары ці ў вёсцы — занадта вялікая рызыка.
Нарада зацягнулася. Розныя былі прапановы. Але камандзіры сышліся на адным: што б там ні было, арганізаваць пастаянны партызанскі шпіталь. Неабходна было тэрмінова адшукаць для гэтага глухое, надзейнае месца. Пушча вялікая, але...
I ў самую цяжкую хвіліну на дапамогу партызанам прыйшоў сувязны з вёскі Пушча Ліпічанская Іосіф Юр'евіч Філідовіч, які ведаў адзін востраў сярод самага непраходнага балота. Фашысты туды не прабяруцца.
На востраве абсталявалі шпіталь: выкапалі зямлянкі, пабудавалі хлебапякарню, лазню, склады. Усе аб'екты — у выглядзе пячор, каб не прыкмецілі самалёты. Праз некалькі дзён партызанская лячэбніца начала дзейнічаць. Параненых і хворых транспартавалі на спецыяльных насілках санітары. Колькі было тады ва ўсіх аптымізму і надзеі, цяжка перадаць словамі. Да пачатку блакады на востраў паступіла каля пяцідзесяці параненых партызан. Іосіф Юр'евіч, яго сын Іван або ўнук Фёдар прывозілі параненых па толькі ім знаёмай сцяжынцы. Ва ўмоўленым месцы іх чакалі санітары. Сцяжынку пільна засыпалі хвояй, загадзя прыбраўшы кладкі.
У снежні 1942 г. пачалася першая жорсткая блакада пушчы. Фашысцкія самалёты бязлітасна бамбілі партызанскую зону. Карнікі, прачэсваючы лясныя масівы, спадзяваліся на лёгкую здабычу, але не ўлічылі самую «дробязь» — баявыя і духоўныя якасці народных мсціўцаў. Партызаны смела адбівалі атакі ворага, хаця і мелі страты. Акружыць, узяць народных мсціўцаў у кольца акупантам так і не ўдалося.
А вось у шпіталі засталіся некалькі дзесяткаў хворых і параненых. Што рабіць з імі? Камбрыг загадаў лёгкапараненых адправіць у атрады, а астатнім захоўваць найстражэйшую дысцыпліну, нічым сябе не выдаваць. Так і зрабілі. Размаўлялі толькі шэптам, ежу часова не гатавалі, карысталіся сухім пайком.
Адчуваючы смяротную небяспеку, I.Ю.Філідовіч адправіў старэйшага сына Івана і ўнука Леаніда за Неман. Два малодшыя сыны Канстанцін і Мікалай як пайшлі сорак першага года на зборы — быццам канулі ў вечнасць, прапалі без вестак. На хутары засталіся дзед, нявестка і дванаццацігадовы ўнук Федзя, якія наглядалі за хворымі.
Карнікі жорстка лютавалі ў наваколлі, разам з жыхарамі спалілі вёскі Дубраўка, Вялікая Воля, Трахімавічы, Гарадкі, шматлікія хутары. На хутары Іосіфа Юр'евіча чуліся выбухі, калі фашысты бамбілі пераправы на Немане і Шчары... Моцны стук ботаў у дзверы прымусіў уздрыгнуць Іосіфа Юр'евіча. У чорных бліскучых плашчах, у стальных касках у хату ўварваліся фашысты. Хутар акружылі каля паўсотні карнікаў. Больш як трыста накіраваліся да бліжэйшых хутароў. Усіх трох — старога, жанчыну і хлопчыка — выгналi з дому. Афіцэр загадаў паставіць іх да сценкі. Так і стаялі некалькі хвілін. Было зразумела: Філідовічаў нехта выдаў.
— Выбірай, стары, або ты пакажаш, дзе шпіталь, або ім смерць, — сказаў перакладчык.
Філідовіч маўчаў. Тады фашысты накіравалі аўтаматы на нявестку і ўнука. Хлопчык шчыльна прыціснуўся да маці...
«Білі мяне моцна, — успамінае ўсё да дробязей, быццам тэта было ўчора, дужы, шыракаплечы Фёдар, адзін з лепшых механізатараў мясцовага саўгаса «Парэчча».— Два месяцы на спіну не мог легчы. Затым узялі пятлю, накінулі на шыю і, сагнуўшы бярозу, канец вяроўкі прывязалі да верхавіны. Зноў білі. I так некалькі разоў імітавалі павешанне. I ўсё гэта — на вачах дзеда».
— 3-за цябе, бальшавіцкая сволач, збіваем хлапчука, — падышоў да старога перакладчык, — ратуй, пакуль не позна.
— Адпусціце іх, — ціха сказаў Іосіф Юр'евіч, — яны ж нічога не ведаюць. Я правяду вас у шпіталь.
Акінуўшы развітальным позіркам хату, I.Ю.Філідовіч адправіўся разам з атрадам карнікаў — каля 300 чалавек — у лес. Іосіф Юр'евіч ішоў не спяшаючыся, цвёрда і ўпэўнена, як ідуць сапраўдныя людзі па сваей роднай зямлі, уважліва ўслухоўваючыся ў зімовую цішыню гэтых махнатых, казачных елак і сосен, такую спакойную і ўрачыстую.
Праз некалькі гадзін афіцэр занерваваўся. I калі перакладчык (ужо ў каторы раз) спытаў наконт шпіталя, Іосіф Юр'евіч, цяжка пераводзячы дыхание, спакойна, быццам нічога не здарылася, стрымана адказаў:
— Ужо засталося зусім нямнога. Толькі паднімемся вунь на той узгорак.
Рушылі далей. Неўзабаве некалькі фашыстаў-коннікаў ірвануліся наперад, думая, напэўна, самі разведаць дарогу. Але Іосіф Юр'евіч, быццам прадчуваючы гэта ўсёй сваёй істотай, паспеў ужо звярнуць на участак, дзе пачыналася самая страшэнная, небяспечная багна. Коні, не прайшоўшы і сарака метраў, пачалі правальвацца ў дрыгву.
— Стой! — закрычаў на ўсё горла азвярэлы афіцэр і падбег ушчыльную да Філідовіча. — Дзе шпіталь, гавары! — размахнуўшыся, ён з усёй сілай ударыў правадніка па твары.
У вачах на нейкае імгненне пацямнела, пасыпаліся іскры, але разумение было яснае. Былы вясковы асілак утрымаўся на нагах.
— У шпіталь дарогі няма... — пачаў Філідовіч.
Грымнулі стрэлы. Ён не дагаварыў.
Пачало цямнець. Карны атрад доўга блукаў, усё глыбей і глыбей уцягваючыся ў лясны гушчар. Коні і фашысцкія падводы з мінамётамі пачалі правальвацца ў балота. Гітлераўцы зразумелі: Філідовіч завёў іх на немінучую пагібель.
Сурова шумелі дрэвы, бязлітасна білі сваімі галінамі па тварах карнікаў калючыя кусты, снег замятаў сляды. А выбрацца з балота без правадніка, ды яшчэ ноччу, было немагчыма.
Слаўнага партызанскага сувязнога больш ніхто не бачыў. Гітлераўцы жорстка расправился с Іосіфам Юр'евічам Філідовічам. Вясной 1943 г., калі растаў снег, яго цела знайшлі партызаны. Яно ляжала ў лясных нетрах за дзесяць кіламетраў у супрацьлеглым баку ад шпіталя. У патыліцы — дзве кулявыя раны. Героя пахавалі з усімі воінскімі ўшанаваннямі. Пасмяротна ён быў узнагароджаны медалём «За адвагу».
Ліпічанскі Сусанін засланіў сабой дзесяткі параненых партызан, урачоў, абслугоўваючы персанал. Шпіталь жыў, дзейні-чаў да ліпеня 1944 г., да самага прыходу Савецкай Арміі. Праз яго прайшло каля 500 цяжкапараненых партызан.
Гераічнае застаецца назаўсёды. Праз дзесяцігоддзі многія былыя партызаны сабраліся ў раённым цэнтры Дзятлава на адкрыццё помніка Іосіфу Юр'евічу Філідовічу. А іх дзеці і ўнукі ўскладалі да манумента букеты жывых цюльпанаў. У іх было ўсё: і святло вялікай радасці, і цень глыбокага смутку. На пастаменце словы: «Іосіф Юр'евіч Філідовіч, жыхар вёскі Пушча Ліпічанская. У снежні 1942 года, ратуючы партызанскі шпіталь, паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна».
І.І. Заяц