Міру i дабра вам, воіны-афганцы!



15 лютага спаўняецца 21 год, як савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. У гэты доўгачаканы дзень была пастаўлена кропка больш чым дзевяцігадоваму ўдзелу савецкіх салдатаў і афіцэраў у афганскай вайне. Праз гэтую вайну прайшлі больш 600 тысяч салдат і афіцэраў, у тым ліку 32 тысячы беларускіх хлопцаў. Кожны саракавы з іх загінуў у Афганістане. 3 таго часу гэтая дата аб'ядноўвае ўсіх, хто з баямі, стратамі, крывёю прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак.

Паказаўшы прыклад мужнасці, воінскай доблесці, узаемавыручкі, стойкасці, салдаты і афіцэры засталіся верныя лепшым традыцыям сваіх гераічных бацькоў і дзядоў. На гэтых традыцыях і цяпер выхоўваецца маладое пакаленне.

Аб'яднаўшыся ў грамадскую арганізацыю "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", удзельнікі баявых дзеянняў захоўваюць памяць пра загінуўшых сяброў, жывуць клопатамі пра тых, каму патрэбна падтрымка і дапамога, з'яўляюцца актыўнымі праваднікамі дзяржаўнай палітыкі нашай краіны.

Мы ўпэўнены, што вашы стойкасць, вернасць прысязе, мужнасць заўжды будуць дастойным прыкладам моладзі. Моцнага вам здароўя, шчасця, вернасці салдацкаму братэрству, міру, радасці і дабра.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.