
Мора шырокае, чорнае мора,
Хвалі нясуцца адна за другой.
Там разбіваюцца з трэскам аб горы –
Рэха ж ідзе па пустыне глухой.
Эх, я адзін. Ні душы чалавечай
Тут навакола нідзе не відно...
Толькі над дзікай, бурлівай галечай
Кнігі сваё ўсё скрыгочуць адно.
Човен прывязаны моцна на моле,
3 жахам гляджу я. Агортвае жаль.
Кроў жа іграе. Ірвецца да волі,
Рвецца да мора... ў бурлівую даль.
Досыць развагі душы разбалелай,
Стой, замаўчы ты, мой голас ціхі -
Еду у мора адважна і смела...
Гэй, на спатканне вам, хваляў вярхі!
1921 г.