
У 2011 годзе ў Дзятлаўскім раёне адбыліся 30 пажараў, загінулі 6 чалавек. Усе яны сталі ахвярамі агню з-за неасцярожнасці пры курэнні. У цэлым па рэспубліцы ахвярамі пажараў з-за курэння штогод
становяцца каля 70% чалавек ад усёй колькасці загінуўшых у агні.
Нядаўна з-за непатушанай цыгарэты ўзгаранне адбылося ў вёсцы Ацмінава Навагрудскага раёна. Загарэлася жылое памяшканне, размешчанае ў будынку камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва. Агонь знішчыў пасцельныя прыналежнасці, пашкоджана маёмасць у пакоі. Загінуў гаспадар жылога памяшкання — палявод СВК "Петравічы".
А. БЕЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС