
Сёлета бульба ў раёне займала 460 гектараў. Вырошчвалі яе 9 гаспадарак.
Самыя вялікія плошчы мелі СВК "Русь-Агра" (150 га), "Жукоўшчына" (120 га), "Слава працы” (84 га).
3 палеткаў усіх гаспадарак накапана 8798 тон. Сярэдняя ўраджайнасць склала 191 цэнтнер з гектара. Летась атрымалі 189 цэнтнераў на круг.
Самая высокая ўраджайнасць па раёне ў СВК "Жукоўшчына" (260 ц/га), "Русь-Агра" (225 ц/га), "Хвінявічы" (202 ц/га), а самая нізкая — у СВК "Слава працы" (88 ц/га) і "Вензавец" (96 ц/га).
I. МІХАЙЛОЎСКАЯ, "Перамога", №86
_____________________________________________________________________________________________________
