

Хросныя маці і бацька — людзі, які на працягу ўсяго жыцця суправаджаюць хрэсніка, падтрымліваюць яго, вучаць, аберагаюць. Таксама вельмі важна і тое, каб хрэснік маліўся за сваіх хросных бацькоў. Малітва мае вялікую сілу перад Госпадам. Чалавек веруючы павінен разумець гэта.
Немалаважна, каб хросныя бацькі гутарылі са сваім хрэснікам не толькі пра Бога і веру, але і вялі задушэўныя, даверлівыя размовы. Дарослыя хросныя бацькі павінны адносіцца да свайго хрэсніка, як да роднага дзіцяці, бо яны за яго ў адказе перад Богам. I калі што-небудзь упусцяць — пазней жа за яго і будуць у адказе. Таму варта добра падумаць, каму вы можаце даверыць сваё дзіця, выбар павінен быць вельмі адказным.
Традыцыя запрашаць хросных бацькоў вельмі старажытная. Яна прыйшла да нас з часоў Візантыі. Хросныя даюцца ў дапамогу родным бацькам і павінны аказваць не столькі матэрыяльную падтрымку, колькі духоўную. Хроснымі могуць быць родныя, стрыечныя браты і сёстры, а таксама сябры, знаёмыя.
Не могуць разам хрысціць дзіця родныя брат і сястра. Абавязкова патрэбна, каб хроснымі былі людзі, не маладзейшыя 14 гадоў, аднаго веравызнання з дзіцём. Неабходна выканаць і наступную ўмову: калі хрысціцца дзяўчынка праваслаўная, то і хросная маці павінна быць абавязкова гэта ж веравызнання, калі хрысціцца хлопчык, то праваслаўным абавязкова павінен быць хросны бацька.
Да нядаўняга часу працэдура хрышчэння дзіцяці мела спрошчаны варыянт. Аднак з красавіка гэтага года (пасля Вялікадня) уведзены новыя патрабаванні да хросных бацькоў. Неабходна будзе родным бацькам і хросным дзіцяці на працягу 40 каляндарных дзён з моманту рэгістрацыі прайсці падрыхтоўку (абвяшчэнне) да Таінства хрышчэння.
Абвяшчэнне ўключае ў сябе цыкл тэматычных гутарак са свяшчэннаслужыцелем і праверку ведаў па кожнай з пройдзеных тэм; самастойнае чытанне Евангелля і разбор незразумелых месцаў са святаром; хатнюю малітву, аб'ём якой вызначаецца разам са свяшчэннаслужыцелем; пасільны ўдзел у літургічным царкоўна-грамадскім жыцці прыходу; спавядальныя гутаркі напярэдадні хрышчэння. Умовай хрышчэння немаўляці з'яўляецца абавязковы ўдзел бацькоў і хросных у таінствах споведзі і прычашчэння. Дзеці, чые бацькі і хросныя з'яўляюцца актыўнымі прыхаджанамі, хрысцяцца без папярэдняга абвяшчэння.
Калі чалавек цяжка хварэе або існуе пагроза яго смерці, то хрышчэнне ажыццяўляецца неадкладна.
Ахрышчаны пасля выздараўлення павінен прайсці курс катэхізацыі. Пра кожны такі выпадак святар паведамляе свайму Правячаму Архіярэю. Хрышчэнне на даму праводзіцца святаром толькі ў выпадку цяжкай хваробы.
Напрыканцы свайго аповеду хачу пажадаць усім дапамогі Божай у выхаванні — і родным бацькам, і хросным, здароўя і дабрабыту, няхай Гасподзь заўсёды аберагае і ахоўвае вас.
Свяшчэннік Расціслаў САЛАЎЁЎ, Благачынны цэркваў Лідскай акругі, місіянер Навагрудска-Лідскай епархіі.
Комментарии
Так... Здаецца,
Так... Здаецца, што мне цяпер не давядзецца пабыць хросным %)))
Зная тебя, не
Зная тебя, не завидую тому священнику, которому придется с тобой собеседовать...:)
Спасибо за
Спасибо за комплимент %)
Я просто откажусь :)
Слышал мнение,
Слышал мнение, что отказываться быть крестным нельзя...
Хотя, с другой стороны, так можно, не отказываясь, и десятками детей крестить... О какой уж тут поддержке им тогда говорить прийдется...