КАЛІ З’ЯЎЛЯЕЦЦА СКАЛІЁЗ?



Скаліёз – хвароба, якая існуе з даўніх часоў. Яна з’яўляецца пасля няправільных рэгулярных нагрузак на той ці іншы аддзел пазваночніка. Скаліёз бывае прыроджаны – парушэнне харчавання ў час цяжарнасці можа справакаваць развіццё гэтай хваробы ў дзіцяці.

Дэфармацыя пазваночніка вядзе да зменаў нармальных суадносінаў частак тулава: адно плячо робіцца вышэйшым за другое, лапаткі знаходзяцца не на адным узроўні і пачынаюць значна выступаць, з’яўляецца асіметрыя малочных залозаў, перакошваецца таз пры паяснічным скаліёзе.

Скаліёз з’яўляецца прычынай парушэння функцый лёгкіх, сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмаў, а таксама можа прывесці да парушэння работы кішэчніка. З-за скрыўлення пазваночніка могуць перамяшчацца або сціскацца ўнутраныя органы. Вынікамі скаліёзу могуць быць галаўны боль, ангіна, пагаршэнне зроку і слыху, гіпертанія, боль у лапатках, спіне, паясніцы, суставах. У дзяцей скаліёз можа стаць прычынай энурэзу, заікання, неўрозу.

Прафілактыка скаліёзу – гэта перш за ўсё здаровы лад жыцця, які ўключае ў сябе лячэбную фізкультуру, заняті спортам, правільнае рацыянальнае харчаванне, багатае на бялкі, кальцый і вітаміны.

А. ШАЙБАК, доктар-гігіеніст Дзятлаўскага райЦГЭ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/