

У снежні 1917 года яны склікалі Усебеларускі Кангрэс (з'езд) для вырашэння пытання "аб краявой уладзе". На Усебеларускім кангрэсе Дварчанін выбіраецца ў пашыраны прэзідыум і, як былы вайсковец, уваходзіць у ваенную секцыю. Многія дэлегаты з'езда ведалі яго як таленавітага журналіста, чыталі яго вершы, вострыя па тэматыцы артыкулы. Таму ўвялі ў склад рэдкалегіі газеты "Беларуская Рада". Шмат сіл ён аддаваў гэтаму выданню, хоць і ў ваеннай секцыі быў амаль незаменны. У час работы кангрэсу ён адпачываў не больш 3-х гадзін і здзіўляў сваіх калег працаздольнасцю.
Кангрэс выказаўся за перадачу яму ўсёй улады ад Савета Народных Камісараў, які раней ужо ўсталяваў Савецкую ўладу ў Заходнім краі. Гэта прывяло да таго, што Савет Народных Камісараў вымушаны быў распусціць кангрэс. Пашыраны прэзідыум і Савет старэйшын кангрэса былі арыштаваны, у тым ліку і Ігнат Дварчанін. Праз тыдзепь яго выпусцілі з турмы. Пасля вызвалення з-пад арышту Днарчанін працаваў карэспандэнтам у газеце "Вольная Беларусь". Зноў на старонках гэтай газеты з'явіліся яго вершы, артыкулы. Але Ігнат нядоўга папрацаваў тут. Захварэў бацька, які знаходзіўся ў бежанстве са старэйшымі дзецьмі ў Новачаркаску, а маці з малодшымі дзецьмі находзілася ў Погірах, даглядала гаспадарку. Лёс бежанцаў быў добра вядомы Ігнату, ён бачыў іх па дарогах вайны. Гэта была стыхія. Але стыхія, падпарадкаваная логіцы вайны: як мага далей і хутчэй адыйсці ад месц баёў. Асноўную масу гэтых пакутных людзей складалі старыя і зусім яшчэ малыя дзеці са збляднелымі перапалоханымі тварамі, у наспех накінутай вопратцы. Хто ўсеўся на торбс з рэчамі, хто ішоў каля фурманак, у многіх за плячамі вузялкі з рэчамі. Толькі дзіцячы плач, ды пагоня коней нарушалі гэты аднатонны шум.
I бацьку дастаўся такі ж лёс. Гэта ж загналі ў такую далячынь - ажно ў Новачаркаск.
У студзепі 1918 года Ігнат дабраўся да Новачаркаска. Толькі дзе ж было знайсці іх, калі горад быў запалонены бежанцамі і гарадскія ўлады не ведалі, хто дзе зарэгістраваны і, наогул, не ведалі, хто дзе жыве. Толькі выпадкова, пасля доўгага блукання, напаткаў брата Гіляра. Радасці не было канца, калі той паведаміў, што ўсе жывыя.
Вярнуцца назад Ігпат не змог, таму што Мінск у лютым 1918 года быў акупаваны немцамі, ды і Новачаркаск апынуўся ў руках атамана Каледзіна.
Каб не быць мабілізаваным у белую армію, як былы афіцэр, Ігнат запісаўся бежанцам, уладкаваўся на працу чорнарабочым. Пасля вызвалення Новачаркаска Чырвонай Лрміяй у сакавіку 1918 года ён наладзіў сувязі са старымі сябрамі Язэпам Лявонавічам Дылам і Дзімітрам Фёдаравічам Жылуновічам. Дарэчы адрасы іх на шчасце захаваліся. Неўзабаве Ігнат атрымаў тэлеграму паступнага зместу:
"Белкамісарыят збірае лепшых работнікаў для культурна-асветнай работы. Шлём Вам запрашэнне і дакумент на ўезд у Маскву. Абдумайце. Рыхтуйцеся выязджаць. (Камісар Чарвякоў)".
Тэлеграма акрыліла Ігната і ён хуценька сабраўся ў дарогу, развітаўся з роднымі і разам з сястрой Вольгай выехаў у Маскву. Тут ён з галавой акунуўся ў работу ў якасці сакратара культурна-асветнага аддзела Беларускага Нацыянальнага Камісарыята (Белнацкама). Гэта быў вельмі кароткі адрэзак часу, але насычаны падзеямі бурлівага жыцця. Працягвалася імперыялістычная вайна. 3 усіх бакоў на маладую Савецкую рэспубліку наступалі войскі Антанты, белагвардзейцы. За незалежнасць Беларусі ў той час вялі барацьбу дзве процілеглыя палітычныя сілы, з рознымі поглядамі на незалежнасць: пры Народным Камісарыяце па правах Нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі Беларускі Нацыянальны Камісарыят і Беларуская Народная Рада (БНР), што таксама ўскладняла работу Белнацкама. Беларускі Нацыянальны Камісарыят праіснаваў з 14 лютага 1918 года да стварэння Беларускай ССР у сакавіку 1919 года. Перад Белнацкамам стаяла галоўная задача — забеспячэнне перамогі Савецкай улады ў Беларусі і ўтварэнне рэспублікі прыкладна ў этнаграфічных граніцах згодна з картай прафесара Я.Ф. Карскага. У Белнацкаме было 8 аддзелаў, сярод іх найбольш важныя: статыстычны, культурна-асветны, юрыдычны, працы, бежанскі, ваенны. Цэнтральнае месца займаў культурна-асветны. Чаму? Таму што беларускі край быў адзін з самых адстаючых царскіх акраін. Амаль усё населніцтва было неадукаваным. Нават тыя пачатковыя школы, якія меліся ў вёсках, былі знішчаны вайной. Частка настаўнікаў і выкладчыкаў пачатковых і сярэдніх школ эвакуіраваліся ў Расію. Аддзел паставіў перад сабой задачу знайсці гэтых людзей, прыцяшуць іх да работы па спецыяльнасці. Але ў той час гэта было не лёгка зрабіць. Ігнату даручылі скласці зварот да настаўнікаў-беларусаў і надрукаваць яго ў газетах. Праз два дні тэкст быў прадстаўлены на зацвярджэнне ў аддзеле. Яго ўхвалілі і ён быў надрукаваны ў "Правде", "Известиях" і органе Белнацкама "Дзянніцы". У звароце гаварылася, што вучні і настаўнікі павінны звяртацца ў Белнацкам, ствараць беларускія гурткі і школы, па магчымасці абяцалася дапамога. Зварот заканчваўся вершаванымі словамі:
"Вас праца жджэ, народ вас просіць.
Вы, вы яго надзея, цвет".
Адозва дайшла да беларусаў. 3 Калугі, напрыклад, пісалі, што вучні-беларусы аддадуць усе свае сілы на карысць