Ігнат Дварчанін: Дарога пачыналася ў Погірах



Ігнат на перакладных, нарэшце, дабраўся да мястэчка Дзятлава. Да роднай вёскі Погіры яшчэ далекавата, падумаў і рашыў заглянуць на невялікую пляцоўку, дзе размяшчаліся гандлёвыя лаўкі, піўнушкі, а сяляне прадавалі свае пажыткі. Спадзяваўся, што можа сустрэне каго з вяскоўцаў на падводзе, а калі і пешшу, дык усё ж весялей бавіць час у дарозе.

Вузкая вулачка з перакошанымі платамі, што злучалі адну хату з другой, вывела яго на пляцоўку. Яшчэ здалёк заўважыў, што людзі таўпяцца каля крамаў, стаяць кучкамі, размаўляюць, кураць. Пайшоў па кругу, але ні знаёмых, ні вяскоўцаў - нікога не сустрэў. Нават думка мільганула: землякі, а адчуў сябе чужаком. Яно і вядома, колькі часу прайшло, як закружыла жыццё ў віхуры неспакойных будняў. Той жа вулачкай выйшаў на акраіну мястэчка, перайшоў тракт, што вядзе з Ліды на Слонім, і вось яна, выбітая каляінамі, заросшая лапухамі і бур'яном дарога на Погіры. Па ёй і пакрочыў, закінуўшы на плечы невялікі драўляны чамаданчык.

Доўгай здаецца дарога, калі ідзеш адзін. Колькі думак перадумаеш, колькі ўсплыве ўспамінаў. Вось і на гэты раз усё больш і больш у памяці звяртаўся да маці, якую любіў як нікога на свеце. Разумеў, што яна аддавала ўсе свае сілы і ласку ім, дзецям. А сям'я была не маленькая, адзінаццаць чалавек. Усе цяжкасці ў асноўным клаліся на яе плечы. Трэба было і накарміць, і абшыць, і па гаспадарцы справіцца. Хацелася маці, каб дзеці яе людзьмі раслі. Яна гэта неаднаразова паўтарала. Калі яны паважаць людзей будуць, то і іх паважаць стануць. 3 усмешкай успомніў: "Ладаны". Гэта вясковая мянушка іх сям'і. Але чаму "Ладаны"? У вёсцы амаль кожная сям'я мае сваю мянушку, трапна прыдуманую кімсьці, і якая пераходзіць з пакалення ў пакаленне. Чуў ад людзей, што мянушка гэтая прыліпла да нашай сям'і таму, што бацькі і дзяды стараліся жыць у згодзе з людзьмі, былі памяркоўныя і чулыя да лёсу другіх.

I сапраўды, гэта было так. У хаце заўжды панаваў мір, сямейны лад і разуменне адзін аднаго.

Бацька. Як тонка падыходзіў ён да нашых дзіцячых душ, як умела накіроўваў выхаванне характару кожнага. Мабыць таму, што ён настаўнічаў і справу меў з дзецьмі.

Не дзіўна, што да нашай хаты цянуліся людзі са сваімі радасцямі, бедамі і проста пагутарыць у вольную часіну. Ведалі, што Дварчаніны разумна рассудзяць і параяць, а калі трэба і дапамогуць.

Ганарыўся Ігнат сваімі бацькамі, хоць і беднасць не абмінула і іх хату.

А вось і ўзгорак. 3 цікавасцю заўважыў, як за прайшоўшыя гады надцягнуліся стромкія яліны і беластволыя бярозкі. Гэта напомніла другі лес, панскі, калі пастрачаўся з хлапчукамі і залез на самую высокую хваіну, каб паглядзець, што ёсць у гняздзе вароны. Але калі залез, то заўважыў, што новыя штаны, якія надзеў першы раз, усе былі ў смале. Усьміхнуўся пра сябе, але ж тады было не да смеху.

Неўзабаве заўважыў саламяныя стрэхі вёскі, пад якімі навісалі разголістыя вербы і бярозы. Ёкнула сэрца - Погіры. Сустрэлі яго радасна і цёпла. Нібы па сігналу вяскоўцы запоўнілі хату. Кожны цягнуўся павітацца, штосьці сказаць добрае, а то і адпусціць жарт. I толькі позна вечарам застаўся ён са сваёй сям'ёй. Усе з цікавасцю слухалі пра жыццё ў Вільні, яму расказвалі пра вясковыя навіны. Незабыўныя гэтыя сустрэчы, яны захаваліся ў сэрцы да апошніх дзён.

Дарэчы, як жа склаўся лёс кожнага з гэтай сям'і? Маці з бацькам так і не дачакаліся ўнукаў ад Ігната. I ён не змог праводзіць іх у апошні шлях. Такімі былі абставіны. Сёстры Вольга, Адара пражылі ў Погірах, мелі свае сем'і. Дзве малодшыя сястры Юля і Ганна знайшлі сваё сямейнае шчасце ў іншых вёсках.

Старэйшы брат Ясь вярнуўся з імперыялістычнай вайны параненым і праз пяць гадоў памёр. Кароткім было жыццё яшчэ аднаго брата Юзіка. У пошуках лепшай долі адправіўся ў Амерыку, але чужая зямля не была да яго прыхільнай. Пакалечаны вярнуўся дахаты і ў хуткасці памёр. Не дажылі да старасці Гіляр, Мікалай. Гіляр загінуў у сталінскіх засценках, якога несправядліва абвінавацілі як "ворага парода", а Мікалая расстралялі фашысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі.

Нямала пабачыў Ігнат буйных гарадоў, паездзіў па свеце, але родныя Погіры нібы магнітам цягнулі да сябе. I ён ведаў добра гісторыю сваёй вёскі, жыццё яе жыхароў. Бывала сярод сяброў-аднадумцаў пачне Ігнат расказ аб Погірах, і тыя слухаюць у задуменні, нібы ёп чытае старонкі цікавай кнігі. I сапраўды было што паслухаць. 200 сялянскіх хат налічвала ў той час вёска. Цягнулася яна вузкай вуліцай, з двух бакоў шчыльна агароджаная драўлянымі платамі. Па-рознаму выглядалі гэтыя хаты. Адны глядзелі на вуліцу з-пад саламяных стрэх падслепаватымі вокнамі, другія ж хіліліся, нібы ў паклонах, дажываючы свой век. I ні ў адной з іх не было шчасця і дастатку.

Беднасць панавала ўсюды. Адкуль жа быць заможнымі сялянам, калі пясчаная і камяністая зямля давала мізэрныя ўраджаі. Не ў кожнай сям'і хапала хлеба. Таму бацькі аддавалі ў наймы сваіх дзяцей у другія вёскі да кулакоў і памешчыкаў, каб хоць крыху аблегчыць сваё становішча. Як сведчаць архіўныя дакументы, з Погір да пана ў маёнтак Жукоўшчына ішлі на заробкі не толькі здаровыя і маладыя, але і дзеці, і старыя. I ўсё ж беднасць не разлучала, а аб'ядноўвала вяскоўцаў. На сабраныя па капейках грошы яны купілі радыёпрыёмнік. Гэта быў першы прыёмнік у акрузе, паслухаць які прыходзілі не толькі пагіране, а і жыхары суседніх вёсак.

У 30-я гады ў каго-нікаго паявіўся всласіпед, хоць моладзь да касцёла на фэст хадзіла басяком. А калі і быў у каго абутак, дык абуваліся перад храмам.

Сялянскім хлапчукам і дзяўчынкам было не да вучобы. Толькі сын лавачніка змог закончыць у Вільні гімназію.

Рэдкімі былі прыезды ў вёску Ігната, але заўжды яны выклікалі радасныя пачуцці і гонар землякоў. Яны прыходзілі да яго на сустрэчу, каб паслухаць, што робіцца ў свеце, як будаваць свас далейшае жыццё, змагацца з несправядлівасцю і галечай. Ігнат не прамінаў падкрэсліваць аб нацыянальнай годнасці беларусаў.

— Вось вы спяваеце песні на польскай мове. А хіба ж няма добрых беларускіх песень?

— Можа і ёсць, — чуў у адказ. — Але дзе ж іх узяць?

Аднойчы ён паабяцаў прыслаць ім тэксты беларускіх песень. I, як успамінае вясковы старажыл Іван Пятровіч Шыдла, слова сваё Ігнат стрымаў. Колькі радасці было, гуртом вывучалі гэтыя песні, а потым спявалі на святах і вяселлях. Асобныя з іх і цяпер спяваюць у вёсцы.

Такія гутаркі адкрывалі вочы сялянам на прычыны іх бядняцкага жыцця, сеялі ў душах нянавісць да паноў і памешчыкаў, якія бязлітасна эксплуатавалі іх працу. Яны разумелі, што толькі ў з'яднанні беларусаў у адзіную сям'ю жыццё стане лепшым і заможным. Не заставаліся непрыкметнымі прыезды Ігната ў вёску і з боку мясцовых улад. Стараста і жандары папярэджвалі мужыкоў: маўляў, не слухаёце гэтага прапагандыста, ды і самому Ігнату пагражалі, каб не збіраў вяскоўцаў, не парушаў парадкаў. Але гэта не дзейнічала, людзі ўсёроўна ішлі, каб паслухаць, як яны казалі, разумнага чалавека. А калі Ігнат ад'язджаў, праводзілі ўсёй вёскай.

I зноў дарога з Погір павяла Ігната ў людзі, але ўжо ў сталым узросце, калі яго прызвалі ў царскую армію.


І.С. Місарэвіч, М.Д. Каралёў.

Комментарии

как ни

как ни старался-ни чего не понял. вот тебе и беларусские корни.

Как ни

Как ни печально, но у нас порою и сами белорусы своего языка не понимают :(((

да, а так бы

да, а так бы хотелось услышать где-нибудь настоящую белорусскую говорку...

Я иногда ее

Я иногда ее слышу, но в основном от бабулек. А иногда и молодежь говорит (зубры или патриоты). А вообще, если хочешь услышать "беларуску мову" включи БТ или СТВ, там новости всегда так ведут.

>как ни

>как ни старался-ни чего не понял. вот тебе и беларусские корни.
Я об этом уже думал... Нужно переводить и размещать русскоязычный вариант... Он будет и более востребован...