
У самым цэнтры Дзятлава ёсць утульны двухпавярховы будынак. Сорак гадоў таму тут быў адкрыты музей. Былы дырэктар Мiхаiл Петрыкевiч шмат зрабiў дзеля таго, каб увекавечыць памяць герояў Вялiкай Айчыннай вайны, расказаць аб мiнулым роднага краю. Праз шмат гадоў пераемнiкам Мiхаiла Фёдаравiча стаў Фёдар Красюк. Гэта таксама сапраўдны энтузiяст сваёй справы, цiкавы i iнiцыятыўны чалавек.
— Фёдар Фёдаравiч, Вы сталi гiсторыкам выпадкова цi гэта была даўняя мара?
— Гiсторыя — гэта мой лёс. Пасля заканчэння Дзятлаўскай СШ №1 паступiў на гiсторыка-замежны факультэт Мiнскага педагагiчнага iнстытута iмя Горкага, у 1977 годзе атрымаў дыплом. Нейкi час працаваў настаўнiкам французскай мовы, займаўся iншай справай, якая з гiсторыяй нiчога агульнага не мела, а потым пашчасцiла трапiць у калектыў музея, больш таго, узначалiць яго.
— Вы атрымалi добрую спадчыну?
— Так, ужо тады ў музеi была багатая экспазiцыя, пра яго ведалi ў вобласцi, рэспублiцы.
— Вы i самi многае зрабiлi дзеля музея, стварылi новыя залы...
— Ну, не я адзiн працаваў, усе старалiся. Мы значна пашырылi экспазiцыю, i яна ўжо даўно выйшла за рамкi музея народнай славы. Напрыклад, стварылi залы старажытнай i сярэдневяковай гiсторыi, залу, дзе экспануюцца творы народных майстроў. Ёсць зала для часовых выстаў. Мы лiчым, што музей жыве тады, калi ў iм з'яўляецца нешта новае. У нас ладзiлiся выставы керамiкi, карцiн беларускiх мастакоў, дэманстравалiся вырабы народных умельцаў, была выстава праваслаўных iкон, беларускiх ручнiкоў i iншага. Фонды музея растуць, а памяшканне застаецца ранейшым, таму, каб у належным парадку захоўваць фонды, прыйшлося закрыць адну залу. Усё гэта робiцца ў iнтарэсах справы.
— Фонд музея багаты?
— Мы маем многае: нямецкi кулямёт часоў Вялiкай Айчыннай вайны, швейныя машыны, якiя выраблены на пачатку ХХ стагоддзя, розныя рэчы этнаграфii. Усяго не пералiчыш.
— За кошт чаго папаўняецца фонд?
— Купляем у насельнiцтва, бо цяпер дарма нiхто нiчога не дае.
— Няўжо нiхто нiчога не дае дарма?
— Вельмi рэдка. Аднойчы летам у Дзятлаве да бабулi прыехаў хлопчык з Калiнiнграда. Ён прынёс у музей рэчы часоў Вялiкай Айчыннай вайны, якiя знайшоў сам. Як завуць хлопчыка, на жаль, не памятаю, а прозвiшча яго Каружэль. Шчыры дзякуй яму за знаходку i за тое, што падарыў музею. А яшчэ мы атрымалi ў дар некаторыя асабiстыя рэчы нашых славутых землякоў — лiтаратараў Вячаслава Адамчыка i Вiктара Шымука.
— Фёдар Фёдаравiч, памятаеце, аднойчы жанчына з вёскi Засецце, якая капала бульбу ля так званага Грабава куста, знайшла дзiўны гузiк i падарыла яго музею. Калi верыць легендзе, то ля Грабава куста размешчана брацкая магiла даўнiх часоў. Старыя людзi кажуць, што нiбыта там пахаваны французскiя салдаты i афiцэры, якiя загiнулi ў час вайны 1812 года. Расказваюць, што Вы ўзялi той гузiк i вазiлi да спецыялiстаў у Мiнск...
— Усё так. Я вазiў гузiк у Акадэмiю навук Рэспублiкi Беларусь. Навукоўцы-гiсторыкi пацвердзiлi, што гэты гузiк сапраўды нележыць форменнай вопратцы французскага салдата тых часоў.
— I што было далей?
— Мы з сябрам вялi раскопкi каля Грабава куста, але больш нiчога не знайшлi. Трэба будзе арганiзаваць старшакласнiкаў i прадоўжыць раскопкi. Магчыма, што-небудзь i ўдасца знайсцi.
— Вам падабаецца Ваша работа?
— Вельмi. Мне прыемна ўсведамляць, што пасля нас нешта застанецца людзям. I не якiясьцi там разрозненыя экспанаты, адзiнкавыя рэчы, а ўсё сабрана, сiстэматызавана, лёгкадаступна i зразумела кожнаму чалавеку.
Павiнен адзначыць, што нашы людзi мала ведаюць сваю гiсторыю, слаба ўяўляюць, што было на нашай зямлi дзвесце, трыста гадоў таму. Мала цiкавяцца i сваiм радаводам. Памятаюць дзеда, бабку, ну, можа, хто прадзеда, i на гэтым усё. А хiба нецiкава ведаць, хто былi твае продкi, скажам, у пятым пакаленнi, чым займалiся, чаго дасягнулi?
— У гэтым плане вялiкае значэнне мае кнiга “Памяць”, якая выйшла не без Вашага ўдзелу.
— Значэнне гэтай кнiгi цяжка пераацанiць. Мы, як маглi, сабралi звесткi аб мiнулым Дзятлаўскага краю, аб яго людзях, што праславiлi сваю старонку шчырай працай, ратнымi подзвiгамi, творчасцю i майстэрствам. I з кожным годам яе значэнне будзе расцi, бо чым далей адыходзяць у нябыт тыя часiны, тым даражэй яны становяцца для нас.
— Цяпер наш музей называецца не Музей народнай славы, як было напачатку, а гiсторыка-краязнаўчы.
— Як я ўжо казаў, назва нашага музея даўно не адпавядала сваёй тэматыцы, бо экспазiцыя стала значна шырэйшай. I вось у 1998 годзе было прынята рашэнне аб змене назвы: ён стаў гiсторыка-краязнаўчым.
— Якiя ў Вас задумкi? Аб чым марыце?
— Экспазiцыя музея патрабуе перабудовы, але няма грошай. Аб фiнансавую праблему разбiваюцца ўсе мары.
— Я даўно чула, што Дзятлаўскi гiсторыка-краязнаўчы музей з'яўляецца адным з лепшых у вобласцi, а нядаўна даведалася, што ён i ў рэспублiцы лепшы. Гэта праўда?
— Праўда. I нам гэта вельмi прыемна ўсведамляць. Значыць, жывём i працуем недарэмна.
Леанарда ЮРГIЛЕВIЧ