
У вострай бескампраміснай барацьбе прайшоў лістападаўскі (з 14 па 29 лістапада) раённы турнір па шашках.
Ужо ў другім туры ў вочным двухраундавым паядынку (дзве партыі: белымі і чорнымі) сышліся галоўныя прэтэндэнты на агульную перамогу кандыдаты ў майстры спорту М. Венславоўскі і Ю. Чайкоўскі.
Мікраматч фаварытаў завяршыўся перамогаю М. Венславоўскага з лікам 1,5 на 0,5 ачка. Пасля гэтай няўдачы нацэлены толькі на перамогу ў турніры Ю. Чайкоўскі палічыў свой далейшы ўдзел у спаборніцтвах бессэнсоўным і адмовіўся ад працягу барацьбы.
Выбыў з турніру і яшчэ адзін фаварыт — В. Лябецкі — з прычыны прастуднага захворвання.
Затое разыграліся іншыя прэтэндэнты на прызавыя месцы — А.Масляк і М.Шмыгіра. Яны, урэшце, і сталі сярэбраным і бронзавым прызёрамі. А прадказаную перамогу атрымаў М. Венславоўскі.
Нарматыў першага разраду па выніках турніру (яго каэфіцыент 1.28) выканаў М.Шмыгіра, нарматыў другога разраду — В. Урбановіч і А.Гульнік.
Я. КАНАНКОЎ, суддзя спаборніцтваў. "Перамога", №96.