
Цячэ Дзвіна шырокая
Да сіняга да мора...
I думкамі далёка я
Лячу ў старыя поры.
Дзвіна, Дзвіна! Ты бачыла
I росквіт наш і славу,
Ты песціла і лашчыла
Чаўноў крывіцкіх лаву.
I песні з іх магутныя
Прымала ты на хвалі —
Шумелі воды мутныя,
Бы згоду балявалі.
Цяпер - ах песні йнакшыя
Чутны тут навакола,
Тут людзі ўсе абракшыя
I хмурны й невясёлы.
Ня чуцен, рэчка бурная,
На берагох шум веча –
Цяпер тут хаты курныя,
Тут страшная галеча.
Скажы ж, рака удалая,
Вякоў ты вартаўніца,
Як слава падупалая -
Ці хутка быць маніцца?..
Зара ўзышла. Ужо свет настаў...
I хвалі ўжо яснеюць...
Вітай, сястра! Прамень упаў...
Другія ветры веюць!
Ужо клікі йдуць гарачыя,
Ні слова больш аб горы —
Нясі гады мярцвячыя,
Хавай у глыб, у мора.
1921 г.
_____________________________________________________________________________________________________
Рестораны Москвы самые разнообразные и рассчитаны на разную клиентуру. Поэтому иногда так сложно выбрать в какой ресторан пойти вечером. Помогут вам рейтинг ресторанов, а также описание ресторанов. Многие рестораны есть на сайтах в интернете. Найти рестораны отзывы о которых вы уже почитали и ознакомились с их описанием, можно при помощи интернета.