
Прыгледзолася сонца:
«Дзе ж зіма?
I дзе сляды дзядусенькі-мароза?»
Сяргей Панізнік
Каторы дзень, а снегу ўсё няма.
Іду, гляджу і думаю цвяроза:
А дзе ж гэта мамусенька-зіма,
Чаму няма дзядусенькі-мароза?
А дзе ж гэта сынусенька-лядок,
А дзе ж гэта дачусенька-сняжынка,
А дзе ж цяпер унучачак-лісток,
А дзе ж гэта унучачка-галінка.