
Калі ў клубок зматаць маю дарогу,—
Экватар ёй падперазаў бы двойчы.
Мечыслаў Шаховіч
Калі іду,
Калі намулю ногі,
Саджуся каля Нарачы,
Над кручай.
Перабуваю ногі
Ля дарогі, Разгладжваю
Пацёртыя анучы.
I складваю іх двойчы я
I тройчы.
I ногі зноў
Я абуваю ў боты.
Хоць ад натугі
Пот цурчыць у вочы,
Ды зноў хадзіць
Вакол Зямлі ахвота.