Дапамог грамадскі інспектар



"… Но что-то своим уловом ты хвалишься слишком речисто.
Правда, я только рыба, но вижу – дело нечисто.
Правила честной ловли разве тебе незнакомы?
В сетях ты заузил ячейки. Сети твои – незаконны!..”

(“Баллада о браконьерстве” Е.Евтушенко.)

Заўсёды былі, ёсць і будуць людзі, якія жадаюць лёгкага ўлову, якім маркотна сядзець з вудаю і чакаць – клюне ці не. Так, трое лідчан лавілі сеткамі рыбу на затоцы ракі Неман ля вёскі Каршакі.

За гэтым прыемным, хоць і забароненым, заняткам іх і заўважыў мясцовы грамадскі інспектар. Мужчына паведаміў пра парушальнікаў у Навагрудскую міжраённую інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету.

Сумесна з начальнікам інспекцыі па ахове навакольнага асяроддзя Д. Балькоўскім аператыўная група Навагрудскай МРІ прыбыла на месца браканьерства.

Пры затрымцы адзін з браканьераў адмовіўся даваць тлумачэнні, вёў сябе агрэсіўна, ужываў непрыстойныя словы, а пасля, наогул, аказаў фізічнае супраціўленне. У час разбіральніцтва мужчыне ўдалося збегчы. Зараз яго адшуквае міліцыя.

Перапалоханыя падзельнікі добраахвотна расказалі пра свайго збеглага сябра. Па аказанаму супраціўленню інспектарам матэрыялы перададзены ў пракуратуру Дзятлаўскага раёна.

Што датычыцца браканьерскага ўлову – парушальнікі паспелі вылавіць 8 лінёў, 3 ляшчы і 3 карасі залатыстыя. Матэрыяльны ўрон склаў 75 базавых велічыняў.

Аддзелам ўнутраных справаў Дзятлаўскага райвыканкама па факце незаконнага вылава рыбы узбуджана крымінальная справа.

Д. МАСКАЛЬ, выконваючы абавязкі начальніка Навагрудскай МРІ.

Комментарии

Ужсколько лет

Уж сколько лет твердится миру...
Ну купите вы себе рыбу!!! За 75 базовых столько рыбы можно купить, а не каких-то там 14 рыбинок!
Думайте, прежде чем закон нарушать. Ведь всегда найдутся свидетели (откуда они берутся не известно)!