Беларускае вяселле



Беларускія вясельныя традыцыі падзяляюцца на тры часткі: перадвясельныя, у якія ўваходзяць абрад сватаўства і заручын; вясельныя, якія ўключаюць у сябе вянчанне і само вяселле; і паслявясельныя, якія складаюцца з пірагоў і мядовага месяца.

Каб падрыхтаваць жаніха да ад'езду, хлопцы і дзяўчаты ўпрыгожвалі вазы, асноўным атрыбутам якіх былі званочкі, вясёлы звон якіх паведамляў усім аб радаснай падзеі, і знішчаў злыя сілы і ачышчаў ад іх шлях.

Пасля таго, як у хаце жаніха было ўсё гатова да яго ад'езду, у цэнтры ставілі стол, накрывалі яго белым абрусам, ставілі хлеб-соль і запальвалі свечку. Бацька перавязваў сыну рукі тканым ручніком, тры разы абводзіў яго вакол стала, а пасля вёў да ганка. А маці, трымаючы ікону з выявай Ісуса і свечку, благаслаўляла маладога ў добры шлях.

Абраз заставаўся дома, а сват браў з сабой гарэлку, грошы, печыва, цукеркі, паясы, неабходныя для абраду выкупу нявесты. Разам з жаніхом і сватам на выкуп адпраўляліся яго хросная маці, брат ці добры сябар і яшчэ некалькі вазкоў з музыкамі і моладдзю.

Паміж тым дружына нявесты рыхтавалася да сустрэчы гасцей. Бацькі нявесты накрывалі святочны стол, сяброўкі апраналі дзяўчыну. Звычайна гэта адбывалася ў хаце нявесты, але было строга забаронена апранаць і ўпрыгожваць нявесту ў хаце ўдоваў ці ўдаўцоў, разведзеных, дзе быў пажар ці памірала дзіця.

Ідэальным варыянтам была хата, дзе жыла багатая і шчаслівая сям'я. Сяброўкі нявесты запляталі ёй касу, абувалі чырвоныя боцікі, падганялі па фігуры сукенку і перавязвалі чырвоным паяском. Затым надзявалі белы вэлюм, які складаўся з трох частак: адна закрывала касу, другая апускалася на твар, трэцяя з'яўлялася вянком, які мацаваўся над вэлюмам.

Такі вянок мог складацца з жывых ці штучных кветак, якія рабілі з паперы або стужкі і замацоўвалі на абручы з кардону. Калі вянок плялі з жывых кветак, то выкарыстоўвалі мяту, барвінак, каліну, руту.

Па каляровай гаме, а таксама форме вянка, людзі маглі меркаваць аб тым, якім было сацыяльнае становішча нявесты. Кветкі руты з'яўляліся сімвалам нявіннасці. Калі дзяўчына была сіратой, у вянок упляталі лісточкі мяты.

Абрад выкупу нявесты быў падобны на беларускі кірмаш: адзін бок павінен быў як мага больш узяць за незвычайны тавар, другі — да мінімуму збіць цану. Калі "здзелка" задавальняла абодва бакі, хлопец браў дзяўчыну за руку і вёў дахаты. Сваякі жаніха і нявесты садзіліся па розныя бакі стала. Пасля нядоўгай трапезы рыхтаваліся да паездкі ў храм.

У даўнія часы быў звычай адразу пасля шлюбу наведваць магілы продкаў, якія знаходзіліся недалёка ад храма. Потым традыцыя змянілася наведваннем мемарыяльных комплексаў, помнікаў, брацкіх магілаў. На шляху дахаты жаніху і нявесце неабходна было праехаць праз сем мастоў, праз кожны з якіх жаніх на руках нёс нявесту, пры гэтым было забаронена каму-небудзь пераходзіць дарогу.

Калі маладыя прыязджалі дахаты, яны не сходзілі з воза, пакуль на ганку не з'явяцца бацькі. 3 возу маладыя павінны былі ступіць на покрыва, а не на зямлю. Часта рассцілалі вывернуты кажух, паколькі ён лічыўся сімвалам памерлых, якія аказваюць дапамогу.

Маладых сустракала маці. У яе ў руках былі ручнік і каравай. Бацька наліваў маладым па чарцы гарэлкі, прапаноўваючы выпіць. Жаніх і нявеста мелі права толькі злёгку прыгубіць. Гэта дзеянне адбывалася тры разы, і кожны раз маладыя вылівалі рэшткі гарэлкі праз левае плячо, за якім, паводле павер'я, знаходзіліся злыя сілы, а ў трэці раз, нават не спрабуючы, кідалі за спіну свае чаркі, і тады ўжо ім прапаноўвалі цалаваць хлеб-соль і запрашалі ў хату.

Вяселле звычайна доўжылася тры дні. Яно праходзіла і ў хаце нявесты, і ў хаце жаніха, а часам ладзілі сумеснае. У канцы вяселля адбываўся тэрытарыяльны падзел караваю. Каравай жаніха дзяліўся паміж яго сваякамі, каравай нявесты — паміж яе. Пасля падзелу караваю маці жаніха знімала з нявесты вэлюм і аддавала шаферцы, каб яна выйшла замуж следам, а нявестцы павінна была павязаць фартух і хустку.

Пасля вяселля, ужо на дзевяты дзень, гулялі "пірагі", так званае застолле для бацькоў, якія не мелі магчымасці пасядзець на вяселлі за святочным сталом. Ну, а мядовы месяц у тыя часы доўжыўся з дзевятага дня па саракавы. Праз год у сям'і чакалі першынца.

Падрыхтавала да друку Н. Венская. "Перамога", №34.

Комментарии

Спасибо! Мне по

Спасибо!
Мне по литеротуре большая помощь!

А похоже нет

А похоже нет ))))))))))))))

Кира, ты не

Кира, ты не права. По литературе, вполне, помощь могла быть... Но русский "изыг" хромает :)

а понял ли чего

а понял ли чего нибудь из вышеприведенного текста , прежде чем говорить о помощи? по моему очередная абра кадабра. язык сломаеш за таким чтивом.