Архіепіскап Гурый - лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне"



Па выніках 2011 года прысуджаны пяць прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне". Сярод лаўрэатаў - архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый. Ён удастоены ўзнагароды за вялікі асабісты уклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, асветніцкую, выдавецкую, дабрачынную дзейнасць.

На працягу 2011 года ў епархіі, на чале якой знаходзіцца Уладыка Гурый, адбылося шмат духоўна значных падзей. Так, 3-4 жніўня ў Лідзе, у Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы епіскапам Сінода Беларускай Праваслаўнай царквы быў далучаны да ліку святых свяшчэннамучанік Кіпрыян Клімуц, які пацярпеў за веру і служэнне Праваслаўнай царкве.

3 10 па 17 лістапада па запрашэнні Сінода Беларускай Праваслаўнай царквы Беларусь наведаў ігумен Ватапедскага манастыра Святой гары Афон архімандрыт Яфрэм. У Жыровіцкім манастыры ён сустрэўся з духавенствам, семінарыстамі, пагутарыў і адказаў на пытанні. Нагадаю, што пры Жыровіцкім манастыры 11 гадоў таму было адкрыта духоўнае вучылішча, рэктарам якога з'яўляецца архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый.

Мінулы 2011 год для епархіі быў адметны і памятнымі датамі: юбілеі адзначылі храмы ў Шчорсах, Ятры (Навагрудскі раён), Мізгірах (Слонімскі раён), Сукневічах (Смаргонскі раён).

Архіепіскап Гурый здзейсніў паломніцтва ў Святую Зямлю, дзе пакланіўся хрысціянскім святыням, маліўся пра сваіх вернікаў.

На пасаду кіраўніка Навагрудскай епархіі Гурый быў прызначаны ў 1996 годзе. Тады ён сваю дзейнасць у новым духоўным чыне пачаў з адкрыцця ў епархіі цэнтраў духоўнага жыцця — манастыроў і духоўнай школы. За прайшоўшы час ён зрабіў вельмі шмат, яго намаганні ацэнены па заслугах.

I. ІВАНАВА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/