АМАТАРАМ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ



Адным з напрамкаў работы Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі з’яўляецца далучэнне яе карыстальнікаў да чытання класікі і сучаснай беларускай літаратуры, павышэнне чытацкай актыўнасці, статуса беларускай кнігі і мовы.

На працягу года дзейнічаюць выставы, прысвечаныя беларускім пісьменнікам-юбілярам: да 80-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава – “Жыву, пакутую, люблю…”, да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава – “Ісці ў свет і не губляць сябе”.

Выстава “Чытаем па-беларуску” раскрывае шматграннасць беларускай літаратуры. На ёй прадстаўлены такія творы як “Роднае шчымлівае” А. Крэйдзіча (дакументальная аповесць пра вядомага беларускага мастака Янку Рамановіча), “Прыгоды з жыцця прыроды” В. Грамыкі (мастацкі расповед пра дзікіх жывёлін Беларусі).

Упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры выйшла кніга, у якой сабраны лепшыя вершы 167 маладых беларускіх аўтараў, – “Мы маладыя”.
Гістарычную тэму на выставе прадстаўляе кніга Л. Дайнекі “Назаві сына Канстанцінам”.

На старонках кнігі А. Карлюкевіча “І марам волю дам” чытача чакаюць цікавыя сустрэчы з беларускімі паэтамі, празаікамі, драматургамі – А. Ельскім, М. Чачотам, Я. Коласам, П. Глебкам, М. Паслядовічам, П. Рунцом, А. Бачылам, Т. Бондар і іншымі. Многія з іх нарадзіліся на Пухавіччыне, іншыя былі тут частымі гасцямі і пісалі свае творы на беразе Свіслачы.

На выставе прадстаўлены зборнікі паэзіі Е. Лось “І каласуе даўгалецце” і Р. Баравіковай “Сад на капялюшыку каханай”; кнігі прозы А. Макоўскага “Ціхае жыццё”, У. Арлова “Сны імператара”, У. Глушакова “развітанне на пачатку вясны”, У. Гніламёдава “Вяртанне”, С. Антановіча “Чёрный омут Немана” і шмат іншых цікавых кніг.

Запрашаем усіх аматараў беларускай літаратуры падрабязней пазнаёміцца з выставай і прадстаўленымі на ёй творамі.

М. ІВАНОВА, загадчыца Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра зносін і інфармацыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/