
На ферме, брат, парадак!..
Паказчык таму яркі,— глядзі,
якія гладкія цялушкі... і даяркі!
Генадзь Пашкоў
З'еў з маслам хлеба лусту я,
Зірнуў на небасхіл...
Гляджу, якія тлустыя
Бычкі і пастухі.
Над рэчкаю, над хатамі
Ўзыходзіць маладзік.
А трактарыст на трактары
дзьмуўся, як індык.
Хадзіць не надакучыла
Гравюрамі дарог,
Пераступіў узрушана
Я родны свой парог.
Зноў дома на аладкі я
3 мачанкаю налёг,
Таму такі і гладкі я,
Таму пішу, дальбог!
_____________________________________________________________________________________________
