
У снежні 2011 года супрацоўнікамі фінансавай міліцыі г. Слоніма праведзена праверка дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка С., які зарэгістраваны і стаіць на падатковым уліку у г.п. Зэльва.
Праверкай устаноўлена, што указаны грамадзянін пры ажыццяуленні сваёй дзейнасці неаднаразова прымаў замежную валюту ў якасці плацежнага сродку, што цягне адміністрацыйную адказнасць. прадугледжаную арт. 11.1 КоАП Рэспублікі Беларусь. У адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, накладзены штраф у памеры 420 тыс. рублёў.
_____________________________________________________________________________________________
Современные мобильные телефоны давно уже превратились в комбинированные устройства. Сейчас мобильники - это и интернет, и радио, и телевидение, и музыкальный центр, и фотоаппарат, и видеокамера. Но не все могут позволить себе приобрести дорогую модель. Да не всем именно дорогая и нужна. Китайские производители позаботились не только о себе, но и о любом желающем приобрести сотовые по приемлимой цене. Приобретая китайские телефоны, вы покупаете ни чем не отличающуюся копию оригинального телефона с дополнительными функциями, экономя свой бюджет.
_____________________________________________________________________________________________
Указаны выпадак не з'яўляецца адзінкавым. На працягу 2011 года супрацоўнікамі фінансавай міліцыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 11.1 КоАП Рэспублікі Беларусь індывідуальныя прадпрымальнікі і адказныя асобы прадпрыемстваў, якія прымалі замежную валюту ў якасці плацежнага сродку ад грамадзян, якія аказваюць паслугі ў галіне выканання будаўнічых работ, аказання паслугаў па рамонце транспартных сродкаў, паслугаў па дастаўцы пасажыраў і грузаў.
Трэба адзначыць, што грамадзяне, якія перадаюць замежную валюту за набытыя тавары ці аказаныя паслугі, не нясуць адміністрацыйнай адказнасці. Таму ў выпадку, калі прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання неабгрунтавана патрабуюць правесці разлік з імі ў замежнай валюце і прымаюць яе ў якасці плацежнага сродку, то яны могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, для чаго трэба звярнуцца ў Слонімскі МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.
Наш адрас: 231800. Гродзенская вобласць. г. Слонім, вул. Горкага. 22.
Тэл./факс (01562) 2-19-15.2-39-24.
С. ТУПТАЛА, начальнік Слонімскага МА УДФР КДК, маёр фінансавай міліцыі