ААТ "Будкомплекс": Прыярытэт будаўнiцтву



Упраўленне спецыяльных работ у горадзе Дзятлаве ААТ "Будкомплекс" — вядучая будаўнічая арганізацыя нашага раёна — даўно і паспяхова працуе пад дэвізам "Прыярытэт — будаўніцтву". Па выніках міну-лага года Дзятлаўскі філіял стаў лепшым на сваім участку сярод арганізацый ААТ "Будкомплекс". Нядаўна будаўнікі адзначылі пяцідзесяцігадовы юбілей сваёй сістэмы. Пра дасягненні ўпраўлення карэспандэнт гутарыць з яго начальнікам А. Тарасевічам.

— Аляксандр Анастасавіч, сёння ваша арганізацыя з'яўляецца адной з лепшых у будаўніцтве на Дзятлаўшчыне. У чым сакрэт?

— Прычына поспеху любой арганізацыі — не спыняцца на месцы, а старацца плённа працаваць. На працягу апошняга года намі вялося будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці. Здадзены ў эксплуатацыю пяць жылых кватэраў у вёсцы Хвінявічы. Сёлета там будуюцца яшчэ чатыры дамы, у жніўні плануецца здача чатырохкватэрнага жылога дома. У мінулым годзе ў Вензаўцы мы ўдзельнічалі ў будаўніцтве малочнатаварнай фермы на тысячу галоў, у гэтым жа населеным пункце выканалі добраўпарадкаванне васьмікватэрнага жылога дома, пачалі там будаўніцтва пяці жылых дамоў, якія плануецца здаць у эксплуатацыю да канца лета. Намі выкананы новы будынак Вензавецкага лясніцтва і добраўпарадкаванне прылеглай да яго тэрыторыі, уведзены ў эксплуатацыю рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама ў мінулым годзе мы правялі капітальны рамонт будынка Дзятлаўскай гімназіі. Сёлета ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы раёна да святкавання Вялікай Перамогі: рэканструявалі ломнікі героям вайны ў Наваельні і паблізу туббальніцы "Наваельня".

— Ці дастаткова ўласнай матэрыяльнай базы “Будкомплекса”, каб ажыццявіць усе задумы?

— Так, няблага спраўляемся сваімі сіламі. Акрамя таго, у арганізацыі функцыянуе цэх па вырабе таварнага бетону, які мы выкарыстоўваем на патрэбы арганізацыі, пастаўляем насельніцтву, забудоўшчыкам у нашым раёне і за яго межамі. Прадукцыйна працуе цэх па вырабе металаканструкцый. Яго прадукцыя выкарыстоўваецца для патрэбаў раёна — стварэння малых архі-тэктурных формаў. Таксама выконваем заказы насельніцтва. Нашы металічныя вырабы карыстаюцца попытам на тэрыторыі ўсяе рэспублікі. Вырабляем таксама такую неардынарную прадукцыю, як помпы для перакачкі цэменту. Партыю помпаў мы ўжо зрабілі для будаўнічай арганізацыі "Забудова", а нядаўна выйгралі тэндар на пастаўкі для будаўніцтва Астравецкай АЭС.

— Які сёння калектыў арганізацыі?

— У Дзятлаўскім ААТ "Будкомплекс" працуюць 115 чалавек. Гэта работнікі цэха металічных вырабаў, аўтамабільнага парка, брыгады тынкоўшчыкаў-маляроў, механізатараў, рабочых, інжынерна-тэхнічны
састаў. Асабліва хочацца адзначыць жаночыя калектывы, з якімі працуецца прыемна, лёгка і надзейна. Гэта брыгады Сабіны Баляславаўны Прыхадоўскай, Зоі Казіміраўны Смольскай. Леакадзія Антонаўна
Жук — выдатны брыгадзір, яна не баіцца браць да сябе ў брыгаду маладых нявопытных работніц і навучаць іх. Выдатна паказваюць сябе ў рабоце брыгадзір цесляроў Аляксандр Міхайлавіч Вайчык і брыгадзір муляроў Уладзімір Міхайлавіч Ляўшук, якія працуюць на будаўніцтве жылля. Ужо паспелі сябе добра зарэкамендаваць маладыя спецыялісты Аляксандр Каляда і Яўген Штэйзель.

— Якія планы маеце на будучыню?

— У планах — не забягаем далёка, ставім рэальныя мэты. Напярэдадні "Дажынак" у Лідзе выконваем добраўпарадкаванне тэрыторыі ля аўтавакзала. Нашы брыгады працуюць на рэканструкцыі фасадаў будынкаў у горадзе. На сёння ўжо выкананы аб'ём работ на суму 300 мільёнаў рублёў. Да канца жніўня плануем завяршыць там усе справы. Пачалі будаўніцтва дваццацікватэрнага жылога дома па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве, якое плануем у бліжэйшы час працягнуць. Такая работа цікавая і выканальная для нас, ёсць магчымасць задзейнічаць увесь калектыў. Разнастайнасць спецыяльнасцяў у арганізацыі і наяўнасць розных відаў тэхнікі дазваляюць выканаць задачу найбольш хутка і якасна. Радуе, што наша прафесія ў Дзятлаўскім раёне і за яго межамі застаецца запатрабаванай, кожная з будаўнічых арганізацый Дзятлаўшчыны мае дастатковы аб'ём работ.

— Вашы пажаданні калектыву.

— Галоўнае пажаданне — моцнага здароўя. Каб нашы людзі здаровымі і бадзёрымі прыходзілі на работу і ў добрым настроі вярталіся з работы да сваіх сем'яў.


Н.АВЯРЧУК, “Перамога”, № 62.

_____________________________________________________________________________________________________

Время рыбалки уже не за горами, поэтому и выбора в магазинах, специализирующихся в рыболовных товарах, сейчас очень много. К тому же рыболовные товары оптом значительно выгоднее покупать. Вы же не один день будете на рыбалке за весь год? Значит стоит на этом уметь сэкономить.