3 фізікай — на "ты"



Знаёмцеся: яе завуць Карына Кардаш. Яна вучаніца 7 "А" класа Наваельнянскай сярэдняй школы, прызёр абласной алімпіяды па фізіцы.

Карына вучыцца ў нашай школе з першага класа. Вучыцца з задавальненнем і радасцю, штогод адкрывае для сябе ўсё новыя інтарэсы.

Карына — прыгожая і сціплая дзяўчынка, заўсёды з усмешкай вітае дарослых, сяброў. А сябраваць Карына ўмее: вакол яе заўсёды шмат людзей. Дзяўчынка лічыць: дружба — самае важнае, што ёсць у чалавека, таму імкнецца заўсёды дапамагаць іншым. 3 пяшчотай і павагаю адносіцца Карына і да бацькоў.

Дзяўчынка ўсюды паспявае, усім цікавіцца. На ўроках — яна лепшая вучаніца, у хоры — лепшая спявачка, у алімпіядах — пераможца. Вось і нядаўна Карына прымала ўдзел у абласной алімпіядзе па фізіцы, дзе была ўзнагароджана дыпломам другой ступені.

На пытанне пра свае захапленні Карына адказала: "Люблю жывёл, асабліва сабак. Падабаецца музыка, з задавальненнем займаюся танцамі. У вольны час вышываю крыжыкам. Кажуць, што ў мяне гэта някепска атрымліваецца.
Люблю назіраць, як мама гатуе. Я і сама некалькі разоў спрабавала спячы пірожнае і нават торт.
Вучоба даецца мне лёгка, ёсць схільнасці да дакладных навук. Ці ёсць мэта ў жыцці? Безумоўна, але няхай гэта застаецца маёй невялікай таямніцай."

Вось такая яна — Карына Кардаш. Мэтанакіраваная, працаздольная, таленавітая, разумная дзяўчынка. Гонар нашай школы, а цяпер ужо і раёна. Мы віншуем яе з перамогай, жадаем поспехаў, добрых вынікаў і надалей.

Наталля БАКОВІЧ, удзельніца гуртка 'Юны журналіст" Наваельнянскай СШ. "Перамога", №97