
У рамках абласнога месячніка пажарнай бяспекі адбыўся чарговы рэид раеннага аддзела па надзвычаиных сітуацыях сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога". Увага надавалася праверцы стану пажарнай бяспекі ў дамах, дзе выхоўваюцца дзеці.
За прайшоўшы перыяд бягучага года ў Беларусі ахвярамі агню сталі чацвёра дзяцей. Як сведчыць статыстыка, вельмі часта віной трагедый становяцца дарослыя: пакідаюць дзяцей у хаце без нагляду, парушаюць правілы эксплуатацыі электраправодкі, пячнога ацяплення.
_____________________________________________________________________________________________
Министерство по чрезвычайным ситуациям предупреждает, что откликаясь на объявления типа "продам дизельное топливо", вы не можете быть уверенными в полном соблюдении при приобретении данного нефтепродукта правил пожарной безопасности. Покупайте топливо в специализированных местах - АЗС. Стоит задуматься, где берут дизтопливо лица, размещающие объявления с тесктом "продам дизельное топливо". Это объявление заинтересует не только вас, но и правоохранительные органы.
_____________________________________________________________________________________________
Такія факты былі заўважаны ў час рэйду ў адным з домаўладанняў. Электраправодка ў ім старая, патрабуе замены. Печка мае скразныя трэшчыны, зусім побач ля яе знаходзяцца легка ўзгараемыя матэрыялы, "упрытык" стаіць дзіцячы ложак. На пытанне, калі будуць замазаны шчыліны, гаспадыня адказвае — летам. Аднак печка ж паліцца цяпер. Ды і замазаць шчыліны глінай — не такая ўжо складаная справа, яна не патрабуе фінансавых затрат, шмат часу. Як і замена батарэйкі ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку, які павінен быць устаноўлены, а не ляжаць разабраны. Аб гэтым патлумачылі гаспадыні дома, нагадаўшы, што выкананне правілаў пажарнай бяспекі дазволіць пазбегнуць трагедыі.
Жанчына прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Застаецца спадзявацца, што парады, дадзеныя ей і яе сям'і, падзейнічаюць.
Вельмі сумна бачыць, калі людзі ігнаруюць правілы пажарнай бяспекі, несур'ёзна ставяцца да іх. Забываючыся, што гэта не проста словы, а гарант бяспекі жыцця. Аб гэтым ячшэ раз нагадалі ў час прафілактычнай гутаркі з жыхарамі населенага пункта, у якім праводзіўся рэйд.
А. БЕЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС
А. ДУБРОУСКАЯ, карэспандэнтка газеты "Перамога