Чэмпіён раёна - Масляк

Чэмпіёнам раёна 2012 года па шахматах стаў Аляксандр Масляк.

Тытул дастаўся яму ў вострым саперніцтве з Андрэем Лявончыкам. Дуэт Лявончык — Масляк захапіў лідарства з першага тура. У вочным паядынку перамогу атрымаў Лявончык. Шанцы Масляка адрадзіліся пасля паражэння Лявончыка ад Віктара Урбановіча. У выніку першы раўнд першынства лідары завяршылі з аднолькавым наборам ачкоў — па 8. На ачко адстаў Віктар Урбановіч. Апошнюю — чацвёртую — пуцёўку ў фінальньі раўнд здабыў Аляксей Гульнік.

Паводле новага рэгламенту першынства, прызавыя месцы чэмпіяната ў фінальным раўндзе разыгралі чацвёра лепшых па выніках папярэдняга этапу спаборніцтва. У фінал яны выйшлі з ачкамі, набранымі ў гульнях паміж сабою. Лявончык, Масляк, Урбановіч мелі па два ачкі, Гульнік — без ачкоў.

На апошнім этапе чацвёрка яшчэ раз гуляла па кругавой сістэме.

Аляксандр Масляк па другому разу перамог Урбановіча і Гульніка і ўзяў рэванш у Лявончыка за паражэнне ў першым раўндзе. Пры пяці ачках ён — чэмпіён.

Віктар Урбановіч у фінале ізноў прайграў Масляку і па другому разу выйграў у Лявончыка і Гульніка. 3 чатырма ачкамі ён — віцэ-чэмпіён.

Няўдачнікам фіналу аказаўся Андрэй Лявончык. Першы раўнд ён завяршыў лідарам (перамог Масляка ў асабістай сустрэчы). А вось у другім раўндзе лідарства не ўтрымаў. Ён саступіў Масляку і яшчэ раз прайграу Урбановічу. Пасля перамогі над Гульнікам Лявончык набраў тры ачкі і стаў бронзавым прызёрам.

Без медальнага месца застаўся Аляксей Гульнік. Кампенсацыяй яму стаўся спецыяльны прыз РК ГА "БРСМ" - за лепшую партыю чэмпіяната. У сустрэчы з Віктарам Варонкам Гульнік праз шэраг дасціпных хадоў узламаў абарону-крэпасць саперніка і перамог у прыгожым актыўным стылі.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ, галоўны суддзя чэмпіяната
Б. ВАРНА, карэспандэнт газеты

_____________________________________________________________________________________________________
Как донести новость до многих? Сервис смс рассылок letsads.com избавит вас от обременительного набора смс-сообщений. Массовая смс рассылка в считанные секунды доставит ваше сообщение до необходимого количества абонентов. Sms рассылка Москва, С.-Петербург, Киев, Минск - быстро и удобно. Экономьте своё время и деньги.

Ответить

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Использовать <!--pagebreak--> как разделитель страниц.
  • You can use BBCode tags in the text.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).