Прапаў былы кіраўнік гродзенскай міліцыі

Сваякі Генадзя Хацько, былога кіраўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама, напісалі заяву ў міліцыю пра знікненне генерала. У канцы мінулага года Генеральная пракуратура Беларусі распачала супраць былога начальніка гродзенскай міліцыі крымінальную справу, паводле якой генерал падазраецца ў «перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў».

Як паведамляе «Вечерний Гродно» са спасылкай на прэс-службу Генеральнай пракуратуры, расследаванне крымінальнай справы вядзецца ў Гродзенскай абласной пракуратуры.

Генадзь Хацько ў час следства знаходзіўся на волі і... знік.

Дзе ён зараз — невядома.

Спадар Хацько быў звольнены з пасады начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў 3 лістапада 2009 года па ўказе Прэзідэнта Беларусі.

Паводле матэрыялаў www.slonim.omniton.net

Ответить

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Использовать <!--pagebreak--> как разделитель страниц.
  • You can use BBCode tags in the text.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).