Танцуем па-даўнейшаму

У аграгарадку Тарнова Лідскага раёна праводзіўся абласны фестываль-свята "Танцуем па-даўнейшаму". Яго лаўрэатамі сталі прадстаўнікі Дзятлаўшчыны.

Так, сярод танцораў 11-13 гадоў лаўрэатамі трэцяй ступені сталі Марыя Кавальчук і Арцём Ерамейчык (Казлоўшчынскі ДК).

Сярод удзельнікаў 14-17 гадоў Арцём Заяц і Аксана Дабрынская з Гезгалаўскага ДК сталі лаўрэатамі другой ступені. Прадстаўнікі ўзроставай катэгорыі 18-30 гадоў Наталля Харошка і Уладзіслаў Ракуць (Цэнтр культуры горад Дзятлава) сталі лаўрэатамі другой ступені.

Паспяхова выступілі і прадстаўнікі больш сталага ўзросту: Наталля Бузук і Максім Понік адзначаны дыпломам за ўдзел у фестывалі-свяце (танцоры 31-50 гадоў), а Іван Пятраш і Таццяна Вішнарэўская сталі лаўрэатамі другой ступені ў катэгорыі танцораў "каму за 50".

Гран-пры фестывалю-свята атрымаў народны фальклорны калектыў вёскі Погіры (мастацкі кіраўнік Тамара Ступак). Усе ўдзельнікі фестывалю-свята ўзнагароджаны памятнымі медалямі, а пераможцы будуць запрошаны на заключны канцэрт абласнога рэгіянальнага фестывалю "Скарбы Гродзеншчыны".

М. Лукіянец, загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/