Гэтых дзён не змоўкне слава

3 канцэртнай праграмай "Гэтых дзён не змоўкне слава" Дзятлава наведалі навучэнцы і педагогі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Юныя артысты выступал! ў актавай зале Цзнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна перад наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей, аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык", удзельнікамі раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ", работнікамі Цэнтра.

У рамках канцэртнай праграмы "Гэтых дзён не змоўкне слава" вучні ўзгадалі асноўныя вехі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, праспявалі хіты мінулых гадоў і сучасныя песні, падрыхтавалі інсцэніроўкі і танцы.

Напрыканцы выступления настаўніца Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Надзея Філімонаўна Канявега расказала, што сёлета ў школе рэалізоўваецца праект да 72-годдзя Вялікай Перамогі —- "Гэтых дзён не змоўкне слава". У рамках праекта і быў падрыхтаваны аднайменны канцэрт. Рыхтаваць музычныя нумары вучням і настаўнікам дапамагалі работнікі аддзела культуры і адпачынку "Данілавіцкі дом культуры".

I. КАЎКЕЛЬ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/