Людская ініцыятыва

Адным з галоўных накірункаў дзейнасці Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта з'яўляецца арганізацыя работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на тэрыторыі сельсавета. Радуе, што і жыхары мясцовых вёсак разумеюць значнасць гэтай справы.

Так, з ініцыятывы жыхароў вёскі Уланаўшчына тут быў праведзены суботнік. Работнікі зялёнага будаўніцтва сельвыканкама, вяскоўцы і дачнікі навялі парадак на тэрыторыі каля мясцовага возера, якое знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Тут было высечана дзікае кустоўе і спілаваны аварыйныя дрэвы. За актыўны ўдзел у суботніку варта падзякаваць С А. Пруцік і А. Ф. Пруцік, А. I. Баброўскай, Т. У. Аблажэй, С. А. Баброўскай, Ч. В. Болтач, А. М. Мыслівец, I. Б. Шлык, I. М. Мазуру, Г. М. Ціхановіч, Я. В. Літвінскаму, П. I. Ціхановічу.

У вёсцы Лапушна — 172 жыхары. Тут ёсць аддзяленне паштовай сувязі, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт. У цэнтры вёскі знаходзіцца помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам. Побач з ім — пладовы сад, які патрабуе догляда. Сад належыць ААТ "Граніт-Агра", і дырэктар гаспадаркі прыняў рашэнне правесці яго раскарчоўку.

Жыхары вёскі выказалі ініцыятыву навесці ў садзе парадак, каб захаваць дрэвы для далейшага карыстання. Прадавец магазіна, мясцовая жыхарка А. Я. Лашкоўская была асноўным ініцыятарам і арганізатарам працоўнай акцыі. На суботнік выйшлі 47 чалавек.

Яны правялі абрэзку і пабялілі дрэвы, падгрэблі і вывезлі смецце. Многія вяскоўцы працавалі сем'ямі. Гэта Самайловічы, Тарасевічы, Горбачы, Болтачы, Дабрукі, Чайкі, Баброўскія, Сарокі, шматдзетная сям'я Сяргея Лабейкі і Наталлі Базай.

Акрамя таго, жыхары вуліцы Юбілейнай навялі належны парадак у месцах грамадскага карыстання і ўздоўж вуліцы. Брыгада будаўнікоў ААТ "Граніт-Агра" працавала на добраўпарадкаванні тэрыторыі, прылеглай да двухпавярховага дома па вуліцы Цэнтральнай, які пустуе. Выканалі вялікі аб'ём работ: высеклі дзікае кустоўе і спілавалі аварыйныя дрэвы.

Па традыцыі, работнікі бухгалтэрыі ААТ "Граніт-Агра", калектывы Таркачоўскага дзіцячага сада-базавай школы і сельскага выканаўчага камітэта працавалі ў аграгарадку Таркачы. Навялі парадак ля будынка сталовай, былога дзіцячага садка і клуба. Да іх далучыліся жыхары аграгарадка і ветэраны працы. Работнікі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы добраўпарадкоўвалі тэрыторыі каля помнікаў загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам у вёсках Стараельня і Данілавічы, пафарбавалі помнік у вёсцы Варакомшчына.

Вельмі прыемна, што ў нас жыве шмат ініцыятыўных, неабыякавых людзей, якія падтрымліваюць свае вёскі ў чысціні, душой хварэюць за іх добраўпарадкаванне. Дзякую ўсім гэтым людзям і жадаю ім здароўя, дабрабыту, новых карысных ідэяў.

Г. Жых, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/