"Зарніца" паклікала на старт

Напярэдадні Дня Перамогі на Дзятлаўскім стадыёне "Колас" прайшла традыцыйная раённая патрыятычная ваенна-спартыўная гульня для школьнікаў "Зарніца". У ёй прынялі ўдзел вучні 13 школ Дзятлаўшчыны.

На ўрачыстым пастраенні гонар падняць сцяг выпаў мінулагоднім пераможцам — камандзе CШ №3 г. Дзятлава. Удзельнікаў павіталі, павіншавалі з надыходзячым Днём Перамогі, якому прысвечана гульня, і пажадалі шчаслівых стартаў начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваенкамата Дзятлаўскага раёна А. А. Бургун і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Д. К. Ёда.

Сёлета "Зарніца" праходзіла ў новым фармаце. Праграма мерапрыемства ўключала ў сяое традыцыйны агляд строю і песні "Аты-баты, ішлі салдаты з песняй на парад", новымі былі інтэлектуальны турнір "Старонкі гісторыі Айчыны" і конкурс песні "3 іскрай у душы і верай у перамогу".

Спартыўнае спаборніцтва "Да абароны Айчыны гатовы!" сёлета складалася са стральбы і бегу на штрафную дыстанцыю. Інтэлектуальны турнір "Старонкі гісторыі Айчыны" праходзіў у форме віктарыны з тэматычных блокаў па тры пытанні кожны — "Подзвігі і героі", "Жыццё пры акупацыі", "Даты. Падзеі. Людзі", "Шчыт і меч", "Подзвігі юных у песнях на стагоддзі", "Інфармацыйная вайна", "Старонкі з ваеннага архіва", "Праз 70 гадоў". Іспыт доўжыўся 40 хвілін. Найбольш паспяховыя былі каманды Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы, сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.

Конкурс песні "3 іскрай у душы і верай у перамогу" праходзіў у актавай зале Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Удзельнікі "Зарніцы", выконваючы ваенна-патрыятычныя песні, стараліся ўжыцца ў выбраныя сцэнічныя вобразы. Найлепш гэта атрымалася ў вензавецкіх школьнікаў, другое месца падзялілі каманды сярэдніх школ № 1 горада Дзятлава і Гезгалаўскай.

У спартыўнык спаборніцтве "Да абароны Айчыны гатовы!" лепшы вынік быў у гезгалаўскіх школьнікаў, на другой пазіцыі —
гімназісты, трэція — раготнаўскія школьнікі.

У аглядзе строю і песні " Аты-6аты, ішлі салдаты з песняй на парад" лепшы вынік у каманд Казлоушчынскаи і Вензавецкай школ, крыху ім саступілі з аднолькавай колькасцю балаў каманды Наваельнянскай школы і сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Напрыканцы спаборніцтваў суддзі падвялі канчатковыя вынікі гульні. Трэцяе месца (69 балаў) заняла каманда Гезгалаўскай сярэдняй школы. На другім месцы (70,5 бала) — каманда Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Пераможцай сёлетняй "Зарніцы" стала каманда Казлоўшчынскай сярэдняй школы (72,5 бала), якая атрымала кубак спабррніцтваў і грамату аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за першае месца.

I. СТЫРНІК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/