Ветэранскі юбілей

Пленум з нагоды святкавання 30-годдзя Дзятлаўскай раённай арганізацыі ветэранаў прайшоў у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

3 адметнай датай раённае аб'яднанне ветэранаў павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў раёна. Вёў пленум намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. У. Камароў.

Ля вытокаў Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў стаяла пляяда ветэранаў-франтавікоў, людзей гонару і пашаны. Па крупінках яны збіралі веды, напрацоўвалі вопыт, за параўнальна кароткі тэрмін выбудавалі і адладзілі работу па сацыяльнай абароне інтарэсаў дзятлаўскіх ветэранаў, патрыятычным выхаванні насельніцтва. На рахунку ветэранскай арганізацыі мноства канкрэтных справаў па ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, культурна-масавых мерапрыемстваў.

3 дакладамі на пленуме выступілі старшыня раённага савета ветэранаў Л. Ю. Кашко, яго намеснік В. А. Абухаў, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый В. С. Сёмуха, Г. А. Белуш, намеснік старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі Я. Р. Савань.

У час выступленняў адзначалася, што па дадзеных на 28 лютага 2017 года Дзятлаўская раённая ветэранская арганізацыя налічвае 7483 чалавекі, з якіх 14 — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; у раёне функцыянуюць 29 ветэранскіх арганізацый, якія прадстаўляюць усе катэгорыі ветэранаў — ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, вайны ў Афганістане. Ветэранскі актыў раёна рэгулярна наведвае тых, хто мае патрэбу ў стасунках, увазе, імяніннікам накіроўвае віншаванні поштай, прыходзіць у дамы, дорыць падарункі, праяўляе клопат.

У апошнія гады многае ў рабоце аб'яднання ветэранаў змянілася ў лепшы бок. Сваю работу арганізацыя будуе на аснове творчай ініцыятывы ветэранскай грамадскасці, у цесным узаемадзеянні з органамі ўлады, структурамі аховы здароўя, адукацыі, культуры і сацыяльнай абароны насельніцтва, праяўляе клопат аб паляпшэнні жыллёвых і бытавых умоваў, медыцынскага абслугоўвання пенсіянераў, арганізацыі іх вольнага часу.

У планах ветэранскага актыву — удасканальваць работу, папаўняць шэрагі арганізацыі новымі сіламі.

У час мерапрыемства з нагоды юбілейнай даты і за вялікі ўклад у развіццё ветэранскага руху, патрыятычнае выхаванне моладзі былі адзначаны ўзнагародамі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы А. А. Валуевіч, А. Ю. Лях, В. С. Сёмуха, Я. Р. Савань, Я. М. Капціловіч, Г. А. Белуш.

Па заканчэнні афіцыйнай часткі народны хор ветэранаў працы "Ветэраны у страі" канцэртнай праграмай павіншаваў прысутных на ўрачыстасці з юбілеем арганізацыі.

I. КАМАРОВА

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/