Каманда РАУС - пераможца раённага турніру

Райкам ГА "БРСМ" арганізаваў раённы валейбольны турнір для мужчынскіх каманд сілавых структур. Турнір адбыўся 25 лютага ў спартыўнай зале Дзятлаўскай гімназіі.

Спаборнічалі тут каманды раённага аддзела ўнутраных спраў (РАУС), раённага аддзела Дэпартамента аховы (РАДА), раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС), папраўчай калоніі-пасялення №26 (ПКП №26).

У турніры па кругавой сістэме розыгрышу матчы завяршыліся так:
РАУС - ПКП №26 - 2:1
РАНС - РАДА - 2:0
ПКП №26 - РАДА - 0:2
РАУС - РАНС - 2:0
РАНС - ПКП №26 - 2:0
РАДА - РАУС - 0:2.

Такім чынам, пераможцам турніру стала каманда РАУС, якая выйграла ўсе матчы.

Другое месца заняла каманда РАНС, на яе рахунку дзве перамогі.

Трэці прызёр — каманда РАДА з адной перамогай.

Без перамог завяршыла турнір каманда ПКП №26, затое яна адзіная выйграла сэт у пераможцы турніру.

В. РУСІН, галоўны суддзя турніру

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/