Вёску Зарой наведалі артысты

Мабільная брыгада работнікаў раённага Цэнтра культуры i народнай творчасці наведалася на ўскраіну Дзятлаўскага раёна ў вёску Зарой. Артысты прыехалі павіншаваць вяскоўцаў з Днём абаронцаў Айчыны, Масленіцай i надыходзячым жаночым святам.

Святочны канцэрт адбыўся на імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы на адной з вясковых вуліц. Свае лепшыя пecні жыхарам Зароя прывезлі Марына Варган, Улад Ракуць, Ірына Бакшук, Ганна Харлінская.

Перад пpыcyтнымі выступіла старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна павіншавала ycix са святамі i папрасіла найперш не забывацца пра дабрыню i спагаду да cвaix суседзяў i аднавяскоўцаў. Яна ўзгадала, што у вёсцы Зарой шмат людзей, цяперашніх пенсіянераў, якія ўсё свае жыццё аддана працавалі ў сельскай гаспадарцы, сваей працай заслужылі гонар i павагу.

Сярод ix — гаспадыня дома ўзорнага парадку Вера Фёдараўна Падліпская i яе муж Анатоль Іванавіч, калісьці вядомы на ўвесь раён механізатар. Яны таксама прысутнічалі на мерапрыемстве. Больш за 50 гадоў таму сям'я прыехала у Зарой з Лезнявічаў i асталявалася тут. Гаспадар i гаспадыня свой дом i падворак утрымліваюць у належным стане, невялікі агарод садзяць, ёсць невялічкая гаспадарка. Раней, кажа жанчына, трымалі карову i каня, але цяпер сілаў не хапае на такія клопаты.

— Душа просіцца танцаваць, шкада, што ногі не дазваляюць, - праз усмешку ўздыхае Вера Фёдараўна.

Пакуль ішла сустрэча, карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў мясцовых жыхароў пра ix жыццё, клопаты i пажаданні.

Сяргей Адамавіч Раманюк:
— Вядома, асноўныя клопаты вяскоўцаў звязаны з зямлёй. Людзі маюць свае прысядзібныя ўчасткі, садзяць соткі па тры — бульбы, невялікі агарод. Гаспадарка "Граніт-Агра", дзе я i аднавяскоўцы працуем, не адмаўляе у дапамозе, выдзяляе тэхніку для сельгасработ. Аднак для пенсіянераў, якіх тут пераважная большасць, было б добра, каб у вёсцы быў свой конь. Не трэба было б пазычаць у суседніх вёсках для палявых работ. Тым больш, што i даглядаць яго ёсць каму, i належны хлеў для жывёліны можна знайсці.

Ганна Аляксандраўна Хатчанка:
— На гандлёвае абслугоўванне не скардзімся: аўтамагазін прыязджае да нас рэгулярна, тры разы на тыдзень. Асартымент таксама задавальняе: усе неабходныя да стала продукты ёсць, а калі замовіць, дык і торт да свята прывязуць. Раз на, месяц работнікі спажывецкай кааперацыі прыязджаюць да нас прымаць шкло. Няблага было б, каб яшчэ па анучы прыязджалі, якіх у вяскоўцаў ужо назапасілася.

Тамара Паўлаўна Каласоўская:
— Дзякуй, што нас не забываюць, наведваюць з канцэртамі артысты. Усім вяскоўцам вельмі спадабалася, калі прыязджаў калектыў "Прымакі". I сёння, слухаючы песні, згадваю сваю маладосць, калі сама разам з мужам актыўна ўдзельнічала ў самадзейнасці: я іграла на мандаліне, а муж — на гармоніку.

Вяскоўцы праводзілі артыстаў з удзячнасцю i добрым настроем, узяушы з ix абяцанне прыехаць яшчэ на свята вёскі, калі на лета пенсіянеры вернуцца ў Зарой ад cвaix дзяцей, а надвор'е будзе больш лагоднае.

Тэкст i фота Н. АВЯРЧУК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/