Творчыя калектывы пацвердзілі свае званні

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў адкрыты паказ выступленняў народных аматарскіх калектываў Дзятлаўскага раёна на пацвярджэнне звання "народны" і "ўзорны".

Свой рэпертуар гледачам і экспертной камісіі прадставілі ўзорны ансамбль скрыпачоў "Зорачкі" філіяла №1 пасёлка Гезгалы Дзятлаўскай школы мастацтваў (мастацкі кіраўнік Алена Кашко), народны ансамбль песні "Зараначка" Казлоўшчынскага Дома культуры (мастацкі кіраўнік Зоя Калодзіч), народны фальклорны гурт вёскі Погіры (мастацкі кіраўнік Тамара Ступак), народны фальклорны гурт вёскі Ахонава (мастацкі кіраўнік Святлана Гранкоўская), народны тэатр-студыя гульні "Прымакі" (мастацкі кіраўнік Таццяна Янушкевіч), народны ансамбль музыкі і песні "Ятранка" (мастацкі кіраўнік Ганна Харлінская). Таксама ў межах прагляду прайшло выступление ўзорнай тэатральнай студыі "Мелодыя душы" пад кіраўніцтвам Івана Каско з пастаноўкай "Без месца жыхарства".

Абарона звання "народны", "узорны" — гэта заўсёды свята для гледачоў, якіх і гэтым разам было ў зале нямала. Яно і не дзіўна: не так часта можна ўбачыць самабытныя калектывы раёна разам. I калі ансамбль "Зорачкі", студыя "Мелодыя душы" ў якасці пляцоўкі для выступления выбралі сцэну Цэнтра культуры, то прэзентацыя народных калектываў адбывалася ў імправізаванай сялянскай гасцёўні, аздобленай у народным стылі. Усе раённыя калектывы паспяхова абаранілі свае званні, яны прадоўжаць радаваць дзятлаўчан і гасцей раёна сваёй творчасцю.

Таксама сёлета рыхтуюцца да абароны ганаровага звання "народны" і "ўзорны" народны фальклорны калектыў вёскі Студзераўшчына, народны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня, народны эстрадна-духавы аркестр "Акцэнт" і народны ансамбль рускіх народных інстументаў "Дзятлаўскі калейдаскоп".

Н. АВЯРЧУК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/