Аліна Цярэшка - лаўрэат конкурсу патрыятычнай песні

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся раённы этап конкурсу "Сэрца зямлі маёй", арганізатарам якога выступіў раённы камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Адкрыў праграму ансамбль барабаншчы-каў з гімназіі № 1 горада Дзятлава.

3а званне лепшых вакалістаў, дуэтаў і песенных калектываў паспрачаліся канкурсанты са школ горада Дзятлава і раёна. Заяўкі на ўдзел падалі сольныя выканаўцы з сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, Гезгалаўскай сярэдняй школы, Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, дуэты з Наваельнянскай сярэдняй школы, Гезгалаўскай сярэдняй школы, Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У іх выкананні прагучалі песні на беларускай і рускай мовах, большасць з якіх была прысвечана Беларусі.

Ацэньвала вакалістаў кампетэнтная камісія ў складзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Калодка, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіля Шыцько, старшыні райкама ГА "БРСМ" Кацярыны Хілімончык, намесніка дырэктара Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Анастасіі Голуб.

Меркаваннем пра конкурс і ўзровень вакальнага майстэрства канкурсантаў падзялілася старшыня журы Н. Калодка:
— Конкурс патрыятычнай песні — не новы для нашага раёна. Гэта традыцыі, якія з году ў год напаўняюцца новым бачаннем, новымі творчымі падыходамі. Радуе тое, што самімі ўдзельнікамі праводзіцца ўважлівы адбор рэпертуару, усе конкурсныя кампазіцыі адпавядаюць тэматыцы і духу патрыятызму. Канкурсанты паказалі дастаткова розны ўзровень выканання. Аднак журы яшчэ раз пераканалася, што ёсць таленты, якія могуць развіцца, ёсць мэты, якіх яны змогуць дасягнуць. А значыць, вызначаны шлях да наступнага конкурсу патрыятычнай песні, які адбудзецца ў наступным годзе.

Пераможцы конкурсу былі вызначаны ў дзвюх намінацыях. Лепшым салістам-вакалістам стала Аліна Цярэшка з Казлоўшчынскай сярэдняй школы з песняй "Абеліск".

Прыз сімпатый гледачоў атрымалі Вікторыя Дубовік (Казлоўшчынская сярэдняя школа) і Юлія Салаш (сярэдняя школа №3 горада Дзятлава). Лепшым дуэтам прызнаны Анастасія Аніскевіч і Эльвіра Задзярэй з Гезгалаўскай сярэдняй школы з кампазіцыяй "Мая краіна — Беларусь".

Лепшыя выканаўцы патрыятычнай песні прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе фестывалю "Сэрца зямлі маёй".

Н. АВЯРЧУК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/