Нам гады не бяда

У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Нам гады не бяда".

Яго арганізатарамі выступілі Цэнтр культуры і народнай творчасці, аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Пасяджэнне прайшло за кубачкам чаю, дзе ўшаноўвалі імяніннікаў — Тамілу Аляксандраўну Крышаловіч, Валянціну Мікалаеўну Літвіну, Ірыну Уладзіміраўну Кіслую.

Усіх прысутных павітала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Галіна Эдвардаўна Касцюк і распавяла аб планах, далейшай працы аддзялення, павіншавала імяніннікаў. У час пасяджэння аматарскага аб'яднання яго ўдзельнікі пазнаёміліся са спецыялістам па сацыяльнай рабоце Таццянай Зінкевіч, Таццяна Міхайлаўна расказала пра сваю працу, падрыхтавала анкеты для ўдзельнікаў. На пасяджэнні прысутнічалі і новыя ўдзельнікі аб'яднання, якія крыху расказалі пра сябе.

Імяніннікам уручылі падарункі ад раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа і падарылі вясёлыя песні ў выкананні артыстаў Дзятлаўскага раёна — Таццяны Загорцавай, Ірыны Бакшук, Васіля Шпігaновіча, Марыны Варган, Ганны Харлінскай.

Н. МІХАЙЛАВА
Перевод материала газеты "Перамога" выполнен администрацией портала

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/