КІНО, ТУРЫЗМ І БЯСПЛАТНЫ ІНТЭРНЭТ

Якім быў бягучы год для Дзятлаўскай кінавідэасеткі? Якое кіно карысталася асаблівым попытам у дзятлаўчан? Што за новыя паслугі з'явіліся ў арганізацыі? Напярэдадні Дня беларускага кіно на гэтыя пытанні карэспандэнтцы газеты адказаў дырэктар Дзятлаўскай кінавідэасеткі Юрый Васільевіч Скрабец.

Сёлета ў аматараў кіно вялікую цікавасць выклікалі расійскія кінастужкі "Дуэлянт", "Экіпаж" — рэмейк аднайменнай савецкай стужкі. Прыйшлося даспадобы дзятлаўчанам і фэнтэзі "Варкрафт".
Што тычыцца дзіцячага кіно, то маленькім гледачам вельмі спадабаліся кінастужкі "Кніга джунгляў", "Звераполіс", "Ледніковы перыяд: сутыкненне непазбежнае".

— Цікава, а з якімі кінанавінкамі можна будзе пазнаёміцца аматарам кіно напярздадні навагодніх святаў?
— Чакаем прэм'еры расійскай анімацыйнай кінастужкі "Снежная каралева-3". А таксама ў кінатэатры будзе паказана новая замежная стужка "Навагодні карпаратыў".

— Наколькі ведаю, Дзятлаўская кінавідэасетка праводзіць кіналекторыі ў навучальных установах раёна. Не стаў выключзннем бягучы год?
— Не стаў. Кіналекторыі ў школах мы праводзім кожны месяц. Пачынаецца лекторый з паказу тэматычнага відэароліка, затым дэманструецца мастацкая кінастужка.
Адзначу таксама, што нядаўна мы пачалі працаваць і па новым лраекце "Творчасць без межаў". Распрацаваны ён сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.
Згодна з праектам, цяпер у кінатэатры па выхадных днях праводзяцца тэматычныя дыскатэкі для школьнікаў. Пакуль прайшлі толькі дзве. Яны былі прысвечаны прапагандзё здаровага ладу жыцця і прававой тэме.

— А якія новыя паслугі з'явіліся ў Дзятлаускаи кінавідэасетцы на працягу года?
— 3 гэтага года мы пачалі працаваць у галіне прамысловага турызму. Ужо праведзены шэраг экскурсій для вучняў некалькіх школаў раёна.
У час экскурсій мы расказваем дзецям аб гісторыі кінатэатра, што ён уяўляе сабой цяпер. Дзеці таксама знаёмяцца з тым, як дэманструецца кіно. Яны маюць магчымасць убачыць кінаўстаноўкі, якія працавалі некалькі дзесяцігоддзяў таму, параўнаць іх з цяперашняй лічбавай апаратурай.
Адзначу, што ўжо некалькі гадоў у будынку кінатэатра працуе кафэ. 3 нядаўняга часу яго наведвальнікі могуць скарыстацца і паслугай бясплатнага Wi-Fi.

— Юрый Васільевіч, а колькі чалавек цяпер працуе ў Дзятлаускаи кінавідзасетцы?
— Усяго ў калектыве — 11 пастаянных супрацоўнікаў, 6 чалавек працуюць па сумяшчальніцтве.

— Чаго пажадаеце калектыву з нагоды Дня беларускага кіно і надыходзячых калядных і навагодніх святаў?
— Здароўя, шчасця, дабрабыту ў сем'ях. Аматараў кіно запрашаю часцей наведваць кінатэатр, дзе можна адпачыць за праглядам цікавых і новых кінастужак.

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/