АНАСТАСІЯ. ШТРЫХІ ДА ПАРТРЭТА

Абаяльная маладая жанчына. Мама дваіх дзяцей. Удзельніца духавога аркестра. Вядучая раённых мерапрыемстваў. Так некалькімі сказамі можна ахарактарызаваць Анастасію Голуб. Больш падрабязна пра сябе Анастасія расказала ў час інтэрв'ю.

— Я нарадзілася на дзятлаўскай зямлі, у аграгарадку Жукоўшчына. 3 дзяцінства наведвала музычную школу, куды спачатку пайшла вучыцца мая старэйшая сястра Вольга. Цяпер яна — педагог. Я, атрымаўшы першапачатковую музычную адукацыю па класе фартэпіяна, пасля заканчэння школы паступіла ў Лідскае музычнае вучылішча на аддзяленне харавога дырыжыравання. Атрымала спецыяльнасць дырыжора, выкладчыка сальфеджыа. Некаторы час працавала ў Наваельні. Затым атрымала вышэйшую музычную адукацыю ў Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы. У тэты час я навучылася іграць яшчэ на адным музычным інструменце — трамбоне. Калі б не пайшла ў дэкрэт, то стала б удзельніцай духавога аркестра, які ёсць ва ўніверсітэце.

— Анастасія, вы яшчэ і ўдзельніца групы "Індыга".
— Гэта для мяне яшчэ адзін творчы вопыт. Першапачаткова было вельмі складана выходзіць на сцэну ў якасці спявачкі. Аднак з цягам часу боязь сцэны прайшла. I цяпер мне ўжо не складана выступаць у якасці вядучай.

— У час аднаго з канцэртаў вы выступілі ў дуэце са сваей дачкой. Наколькі складана было падрыхтаваць гэты нумар?
— Не вельмі складана. Мая дачка Караліна, як і сын Дэвід, з малых гадоў знаёмы з творчасцю. Часта прысутнічаюць на рэпетыцыях, 6ачаць, як я выступаю. Ды і дома мы нярэдка ладзім хатнія канцэртныя праграмы. Таму для Караліны выхад на сцэну не быў неспадзяванасцю. Яна паспяхова справілася з заданием.

— Анастасия, якія вашы музычныя густы?
— Мая дзейнасць прадугледжвае праслухоўванне рознай музыкі. Люблю слухаць класіку, а таксама іграць гэтыя мелодыі на фартэпіяна. Аднак, напэўна, больш за ўсё мне падабаецца джаз. Гэты напрамак дазваляе імправізаваць, дае адчуванне пэўнай свабоды ў творчасці.

— Якое ваша хобі?
— Люблю кухарыць. Таксама валодаю навыкамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Захапляюся спортам, у прыватнасці, баскетбо-лам, валейболам. Таксама падабаецца вандраваць, наведваць цікавыя мясціны.

— Анастасія, а чаму вы хочаце навучыцца?
— У час вучобы ў вучылішчы я асвоіла акадэмічную манеру выканання. А цяпер я хачу дасканала асвоіць манеру эстрадных спеваў.

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/