«Карнавал весялосці» в Вороново

У Воранава прайшло свята гульні "Карнавал весялосці" – V адкрыты абласны фестываль гульні. На карнавал прыехалі сотні дарослых і маленькіх удзельнікаў з усёй Гродзеншчыны. Свята вясёлых гульняў, цікавых забаў, прыемнага гумару шырока раскінула свае шчырыя абдымкі, таму кожны, хто завітаў на фестываль, адчуваў сябе маладым ды гарэзлівым, шчодрым на ўсмешку і нават больш шчаслівым.

Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю і роставых лялек пад музыку аркестра і гасцінныя прывітанні воранаўцаў абвясціла на ўсю ваколіцу, што свята пачалося!

З Дзятлава, Ашмян, Ліды, Смаргоні, Навагрудка, Іўя, Зэльвы, Слоніма, Ваўкавыска, Свіслачы і Квасоўкі прыбылі да ўдзелу ў конкурснай праграме самадзейныя артысты. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Розум. Пачэсным гасцям, у іх ліку рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргею Абламейка, першаму намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Вярсоцкаму, камандзіру Лідскага пагранічнага атрада палкоўніку Сяргею Жылінскаму былі ўручаны сімвалічныя падарункі.

Сваю гісторыю “Карнавал весялосці” пачаў у 2003 годзе, і праз кожныя тры гады Воранава зноў запрашае гасцей пафестываліць. Самым шчырым паклоннікам гэтага свята лічаць воранаўцы аднаго з ініцыятараў яго правядзення – кандыдата гістарычных навук, прафесара, сцэнарыста, рэжысёра, этнографа, фалькларыста Пятра Гуда. Нездарма віталі Пятра Адамавіча асабліва цёпла, бо ён, дарэчы, нягледзячы ні на якія абставіны, заўсёды прыязджае ў гэты дзень у Воранава. І адказна выконвае свой абавязак старшыні журы конкурсу культарганізатараў.

Сярод чатырнаццаці калектываў, якія з захапляльным азартам удзельнічалі ў конкурснай барацьбе і, галоўнае, дзяліліся сваёй пазітыўнай энергіяй, перамогу атрымаў народны тэатр гульні “100 друзей” Палаца культуры горада Ліды. Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек "Dolls4All" узнагароджаны дыпломам за лепшую музычную праграму.

На пляцоўцы летняй эстрады панавала дзіцячае царства. Колькі ж тут сабралася маленькіх воранаўцаў – ёсць будучыня ў гарадскога пасёлка. Звонкі гоман і смех, здавалася, нават хмаркі на небе папалохаў. Падарожжа Машы і Мядзведзя гульнёвага тэатра роставых лялек “Куклы для всех” з Дзятлава захапіла дзетвару так, што нават тыя, хто толькі навучыўся топаць, забыліся аб матулінай руцэ.

Источник: grodnonews.by/ru/0/23592/news
Жанна ЯНЧЭЎСКАЯ Гродзенская праўда

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/