Святочны настрой



Граніт-Aгpa" адсвяткаваў "Дажынкі"

4 жніўня свята "Дажынкі" сабрала працаўнікоў ААТ "Граніт-Агра" і гасцей аграгарадка Круцілавічы на цэнтральнай святочнай пляцоўцы.

Жартоўныя кампазіцыі аграрыяў, выстава вытанчаных караваяў, ветлівыя гаспадыні-вядучыя стваралі асаблівы настрой перад пачаткам свята.



Раклевічы гулі, як вулей: Свята мёду ў аграгарадку

У нядзелю, 29 ліпеня, сапраўдныя пчаляры і проста аматары салодкага сабраліся ў аграгарадку Раклевічы на Свята мёду, якое другі год запар праходзіць тут у рамках раённага праекта "Дбайных людзей славім - весела час бавім".



Яркі колер лета

Дзень актыўнага адпачынку "Тваё лета яркага колеру", які прайшоў у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, запрасіў юных жыхароў горада і гасцей раена прыняць актыўны ўдзел у масавых гуляниях.



Звінелі косамі касцы, шумела свята ў Вензаўцы

Ужо некалькі гадоў запар Свята касцоў збірае пад адкрытым небам працаўнікоў вёскі і гасцей з усяго раёна. Свята традыцыйна праходзіць у рамках раённага праекта "Дбайных гаспадароў славім - весела час бавім". Святочнай пляцоўкай і нязменным месцам сустрэчы прыхільнікаў свята стаў, як і летась, аграгарадок Вензавец.



Трактары адпачываюць

У рамках раённага праекта "Дбайных гаспадароў славім - весела час бавім" у ААТ "Граніт-Агра" прайшло "Свята трактароў". Яго арганізатары - аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, калектыў работнікаў ААТ "Граніт-Агра".



У жыццё выходзім з сям'і


Раённы фестываль-конкурс "Сям'я XXI стагоддзя"



Падарункі і ўзнагароды сем'ям-пераможцам

Самым хвалюючым і ў той жа час приемным моментам другога раённага фестывалю сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" стала ўзнагароджанне пераможцаў творчых кокнкурсаў.

Падарункі і ўзнагароды лепшым сем'ям уручыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Ігар Кухарэвіч.



На спартыўнай хвалі

У рамках фестывалю сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" на стадыёне "Колас" у Дзятлаве адбыўся шэраг спартыўных мерапрыемстваў. Праграма прапаноўвала аматарам спорту разнастайныя спаборніцтвы, спартыўныя конкурсы, эстафеты.



Іншапланетныя танцоры

Каля танцпляцоўкі Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшла сапраўдная бітва... фарбамі. I нават невядома, хто пераможца: самы рознакаляровы ўдзельнік ці той, каму дасталося менш каляровых плямаў.

Пакуначкі з рассыпістымі фарбамі можна было купіць самастойна, а можна было выйграць у адным з конкурсаў танцаў.



Спяваў, шумеў фестываль "Зецельскі фэст"

У Дзятлаве прайшоў фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст". Гэты раённы праект стартаваў летась, а сёлета ў свята з'явіўся свой летапіс, у які арганізатары мяркуюць заносіць імёны сем'яў-пераможцаў.