Прафсаюзы



Рэспубліканская алімпіяда

Команда Гродзенскай вобласці - бронзавы прызёр спартакіяды

У спартакіядзе удзельнічалі работнікі апарата Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Міністэрства сельскай гаспадаркі i харчавання, канцэрна Белдзяржхарчпрам. Спаборніцтвы прайшлі з 16 па 18 лютага на базе санаторыя "Нарачанка" ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

Спартыўная праграма была насычаная i ўключала дзевяць відаў спорту: лыжныя гонкі, валейбол, плаванне, дартс, настольны тэніс, стральбу, баскетбол, більярд. Гродзенцы за яўнаю перавагаю выйгралі лыжную эстафету 3 па 1000 метраў. Перамаглі ў дартсе i баскетболе. Занялі другое месца ў плаванні, трэцяе — у валейболе, чацвёртае — у настольным тэнісе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.



ЯК ГАТОВЫ ДА ЗІМЫ - 2013/2014

18 снежня пленум раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК з удзелам старшыняў прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў галіны абмеркаваў падрыхтоўку прадпрыемстваў і арганізацый раёна да работы ў зімовы перыяд і забеспячэнне тэмпературнага рэжыма на рабочых месцах і ў санітарна-бытавых памяшканнях адпаведна санітарных нормаў

Пытанні стварэння здаровых і бяспечных умоваў працы работнікаў не аднаго разу былі разгледжаны на пасяджэннях прэзідыума і пленумах раённага камітэта прафсаюза. Эфектыўнасць работы любога працаўніка прама залежыць ад таго, як арганізавана яго працоўнае месца, якія створаны ўмовы вытворчага быту: ці ёсць умовы, каб пераапрануцца, вымыць рукі, прыняць душ, перакусіць, высушыць рабочую вопратку і абутак. Працоўны кодэкс, калектыўныя дагаворы прадпрыемстваў і арганізацый, санітарныя нормы абавязваюць наймальніка стварыць для работніка нармальныя ўмовы працы: забяспечыць належны тэмпературны рэжым, узровень асвятлення працоўнага месца, патрэбны набор санітарна-бытавых умоваў.



Прафсаюзная работа

АБЛАСНАЯ СУСТРЭЧА ПРАФСАЮЗНАГА АКТЫВУ

У актавай зале Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта была арганізавана сустрэча прафсаюзных актывістак – прадстаўніц працоўных калектываў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу вобласці. Дзятлаўскі раён прадстаўлялі старшыня прафсаюзнага камітэта СВК “Войневічы” Марыя Сцяпанаўна Белуш, старшыня прафкама СВК “Вензавец” Валянціна Эдуардаўна Макарэвіч, старшыня прафкама Дзятлаўскага сырзавода Людміла Вацлаваўна Лябецкая, прафсаюзныя актывісткі Дзятлаўскага сырзавода Святлана Міхайлаўна Ражко і Тамара Вікенцьеўна Малько. Арганізаваў мерапрыемства абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У. КАЗАК, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК



Адпачынак для душы

Адміністрацыя СВК "Граніт-Афа" шмат увагі надае культурна-спартыўнай рабоце. Нядаўна ў яе рамках адбыліся два мерапрыемствы. У першым удзельнічалі пяць мужчынскіх каманд — будаўнікоў, механізатараў яддзялення "Круцілавічы", спецыялістаў СВК, свінаводчага комплексу, механізатараў яддзялення "Таркачы".

Яны спаборнічалі між сабой у 10 конкурсах — спартыўных, інтэлектуальных, музычных. Майстэрства і навыкі каманд ацэньвала журы — старшыня СВК С. Мазур, старшыня Данілавіцкага сельсавета I. Тарасевіч, намеснік старшыні СВК па ідэалогіі Л. Мядзведзь.

Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымалі механізатары аддзялення "Таркачы". На другім месцы — механізатары аддзялення "Круцілавічы", на трэцім — каманда свінаводчага комплексу. Гэтая каманда заваявала і прыз сімпатыі гледачоў.



Пайсці на працу і... вярнуцца

Прэзідыум раённага камітэта профсоюза работнікаў аграпрамысловага комплексу разгледзеў на выязным пасяджэнні ў СВК "Вензавец" актуальныя проблемы:
- гатоўнасць вытворчых аб'ектау, бытовых памяшканняў ремонтных майстэрняў і жывёлагадоўчых фермаў да работы ў зімовых умовах;
- стан аховы працы і вытворчага траўматызму ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна і задачы прафсаюзных камітэтаў па грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб ахове працы

Пра гатоўнасць вытворчых аб'ектаў да зімы

На працягу 2011 года ў сельгасарганізацыях раёна чыніліся захады для стварэння лепшых умоваў для працы, быў адрамантаваны шэраг бытавых памяшканняў, абстаўлены пакоі адпачынку работнікаў, зманціравана абсталяванне для душа.



У ліку дыпламантаў - дзятлаўчане

У Гродне прайшоў трэці абласны песенны фестываль работнікаў сістэмы адукацыі "Песня застаецца з чалавекам", прысвечаны 90-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

У ліку дыпламантаў фестывалю — прадстаўнікі Дзятлаўшчыны. Вакальнае трыа настаўнікаў СШ №1 г.Дзятлава (Таццяна Пятроўна Ваніслаўчык, Галіна Уладзіміраўна Жадзейка, Алена Уладзіміраўна Сівая) адзначана дыпломам І ступені ў намінацыі "Песня на беларускай мове".



Дыпломы і прэміі за працоўныя дасягненні

На чарговым пасяджэнні райкама прафсаюза работнікаў АПК падведзены вынікі работы жывёлаводаў раёна за 2010 год і ўшанаваны лепшыя працаўнікі гэтай галіны сельскай гаспадаркі.

Віншаванні з працоўнымі дасягненнямі першыя прымалі працаўніцы малочнатаварнай фермы "Круцілавічы" СВК "Граніт-Агра". Летась тут атрымалі ў сярэднім ад кожнай каровы па 6919 кілаграмаў малака. Уручаючы дыплом і грашовую прэмію загадчыцы гэтай фермы Галіне Паўлаўне Вайцяховіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Фёдаравіч Казак выказаў спадзяванне, што сёлета гэтай ферме ўдасца перасягнуць 7000-ы рубеж. Тым больш, што зімовы перыяд малочнатаварныя фермы раёна завяршаюць паспяхова. Валавы надой - адзін з лепшых у вобласці.



Песня застаецца з чалавекам

"Песня застаецца з чалавекам". Пад такой назвай у сярэдняй школе №3 г. Дзятлава адбыўся трэці
раённы фестываль песні сярод работнікаў аддзела адукацыі, прысвечаны 90-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Фестываль праводзіўся з мэтай захавання і памнажэння лепшых духоўных, мастацкіх традыцый айчыннай песеннай культуры. Яго арганізатарамі выступілі аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама і Дзятлаўскі райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Салісты і вакальныя калектывы дэманстравалі сваё песеннае майстэрства ў некалькіх намінацыях. Гучалі песні, прысвечаныя настаўніку або, увогуле, галіне адукацыі, аўтарскія песні, песні на беларускай мове і вядомыя шлягеры.