Моладзевы конкурс



"Аўталэдзі і аўтамэн-2017"

У Навагрудку прайшоў занальны этап абласнога моладзевага конкурсу "Аўталэдзі і аўтамэн-2017". Удзел у спаборніцтвах прынялі
маладыя вадзіцелі чатырох раёнаў — Навагрудскага, Зэльвенскага, Слонімскага, Дзятлаўскага.

Мерапрыемства арганізавана з ініцыятывы абласнога камітэта ГА "БРСМ", дзяржаўтаінспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ, аўташколаў, якія функцыянуюць на тэрыторыі Гродзеншчыны. Моладзевыя аўтаспаборніцтвы скіраваны на прафілактыку дарожнага траўматызму, прапаганду бяспечных паводзінаў на дарозе, павышэнне прафесіянальнага ўзроўню вадзіцеляў.



КАМУ ДАСТАНЕЦЦА "ЗАЛАТОЕ ПЯРО "БЕЛАЙ РУСІ" - 2016"

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" праводзіць конкурс работ маладых журналістаў "Залатое пяро "Белай Русі"-2016". На Дзятлаўшчыне ўдзел у раённым этапе конкурсу прынялі наведвальнікі аб'яднання па інтарэсах "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава (кіраўнік С. У. Урбан). Яны даслалі творчыя работы для ўдзелу ў намінацыі "Мой куток зямлі роднай".

Работа Ульяны Гушча:
Мая Радзіма — гэта, вядома, Беларусь. Прыгожая, ціхая, міралюбівая рэспубліка, у якой жывуць працавітыя добрасардэчныя людзі, людзі, якія любяць сваю Радзіму і мір у ей. У нас шмат прыгожых гарадоў і паселішчаў. Мне вельмі падабаецца сталіца нашай Радзімы горад-герой Мінск. Цяпер ён сучасны, прыгожы еўрапейскі горад, у якім шмат папулярных тэатраў, музеяў, спартыўных аб'ектаў, гандлёва-забаўляльных цэнтраў, паркаў адпачынку, храмаў, а таксама новых жылых раёнаў.



КРАСА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ АТРЫМАЕ ПУЦЁЎКУ ЗА МЯЖУ

Раённы конкурс грацыі і прыгажосці зноў пройдзе восенню ў Дзятлаве. Сёлета мерапрыемства плануюць правесці ў новым фармаце з запрашэннем спонсараў. Арганізатары “Красы Дзятлаўшчыны", а гэта раённы Дом культуры пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”, запрашаюць на конкурс незамужніх дзяўчат, якія жывуць на тэрыторыі нашага раёна, ва ўзросце ад 18 да 31 года, ростам 167 сантыметраў і вышэйшых.

Заяўкі на ўдзел неабходна падаць да 5 кастрычніка. Падрыхтоўчы этап конкурсу “Краса Дзятлаўшчыны-2014” абяцае быць насычаным. За гэты час канкурсанткі пройдуць падрыхтоўку па харэаграфіі, культуры мовы, акцёрскім і сцэнічным майстэрстве. Графік заняткаў будзе распрацаваны пасля асабістага ўзгаднення з удзельніцамі.



ВЫБАРЫ. ПЕРШЫЯ КРОКІ МАЛАДОГА ГРАМАДЗЯНІНА

У межах выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 27 склікання грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" праводзіць конкурс "Выбары. Першыя крокі маладога грамадзяніна". Прыняць у ім удзел маюць магчымасць юнакі і дзяўчаты, якім ужо споўнілася 18 гадоў і якія галасуюць упершыню.

Удзельнікам неабходна расказаць аб тым, як яны ўпершыню прагаласавалі, як гэта адбывалася, у якім раёне і на якім выбарчым участку горада і раёна галасавалі.

Павысіць свае шанцы на перамогу ўдзельнік конкурсу можа, калі разам з адказам вышле свой фотаздымак, зроблены ў дзень выбараў.



КОНКУРС "ВАЛАНЦЁР ГОДА - "ДОБРАЕ СЭРЦА"

Добрае Сэрца -- гэта Сэрца з вялікай літары. Яно клапоціцца аб іншых, забываючыся пра сябе, перажывае, адгукаецца на чужы боль і просьбы аб дапамозе. Яно імкнецца змяніць жыццё і навакольны свет да лепшага. Яно не праходзіць міма адчаю і самоты. Яно суцяшае, шкадуе, дорыць надзею. Менавіта таму спалучэнне словаў "Добрае Сэрца" стала назвай валанцёрскага руху грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Гэты рух развіваецца і шырыцца, уключаючы ў свае шэрагі ўсё новых і новых членаў грамадскага аб'яднання.

"Валанцёр года -- "Добрае Сэрца" -- традыцыйны штогадовы конкурс, скіраваны на далейшае развіццё валанцёрскага моладзевага руху і фарміраванне ў маладога пакалення этычна-маральных якасцяў. На Дзятлаўшчыне раённы этап гэтага конкурсу праходзіў сёлета на пачатку кастрычніка пад эгідай раённага камітэта ГА "БРСМ". Мерапрыемства ў'яўляла сабою своеасаблівую творчую справаздачу валанцёрскіх атрадаў аб рабоце, праведзенай імі за год, якая ацэньвалася ў некалькіх намінацыях.



"КРАСА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ - 2013"

Раённы конкурс грацыі і прыгажосці пройдзе сёлетняй восенню ў Дзятлаве. Арганізатары мерапрыемства, а гэта раённы Дом культуры пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Дзятлаўскага раённага камітэта ГА "БРСМ", запрашаюць на конкурс незамужніх дзяўчат, якія жывуць на тэрыторыі нашага раёна, ва ўзросце ад 18 да 31 года, ростам 167 сантыметраў і вышэйшых.

Падрыхтоўчы этап "Красы Дзятлаўшчыны-2013" будзе доўжыцца з 3 кастрычніка па 5 лістапада. За гэты час канкурсанткі пройдуць падрыхтоўку па харэаграфіі, культуры мовы, акцёрскім і сцэнічным майстэрстве. Графік заняткаў будзе распрацаваны пасля асабістага ўзгаднення з удзельніцамі.



Лідар года - гэта пра іх

На пачатку сакавіка на базе Дзятлаускай СШ №3 прайшоў традыцыйны раённы моладзевы конкурс "Лідар". Удзел у ім прынялі прадстаўнікі першасных арганізацый грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" школ раёна і лідары органаў вучнёўскага самакіравання.

На пачатку спаборніцтваў прысутных павітаў член журы, першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" М. С. Валчкевіч. Ён зазначыў:
— Навукова даказана, што лідарскімі якасцямі надзелены толькі 10% людзей, якія жывуць на планеце. За жыццё гэтыя якасці можна развіць толькі на 20%. Таму конкурс павінен быць асабліва цікавы, бо ў час яго спаборнічаць давядзецца самым лепшым вучням раённых школ, сапраўдным моладзевым лідарам.

Словы Сяргея Міхайлавіча пацвердзіліся ўжо на першым туры конкурсу — самапрэзентацыі пад назвай "Лідарабачанне". 18 лідараў-удзельнікаў расказалі пра сябе, свае справы, праекты, планы надалей. Рабілі яны гэта ў форме маленькіх шоу-праграм, ім дапамагалі сябры, наглядная агітацыя і відэа-прэзентацыі.