Культура

 

Музычныя іспыты

У Лідзе адбыўся абласны конкурс імя К. Горскага. Конкурс праходзіў у намінацыях "скрыпка", "духавыя інструменты", спаборнічалі ў ім больш за 30 удзельнікаў. У іх ліку вучні Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны паказалі някепскія вынікі.

У намінацыі "скрыпка" дыпломам 2 ступені адзначана Вольга Лішык. Дыпламантам трэцяй ступені стала Настасся Пазняк. Граматамі за паспяховае выступление адзначаны Юлія Валадашчык, Любоў Вырко. Да удзелу ў конкурсе скрыпачоў рыхтавала выкладчык Дзятлаўскай школы масгацтваў А. В. Шэіна, канцэртмайстар Т. В. Царук.



"Лянок" беларускай творчасці

У другі раз Гезгалаўская дзіцячая школа мастацтваў стала цэнтрам адкрытага рэгіянальнага конкурсу беларускай творчасці "Лянок". Сёлета ўдзел у ім прынялі 70 чалавек з Дзятлаўскага, Слонімскага і Навагрудскага раёнаў. Майстэрства ўдзельнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы з выкладчыкаў Лідскага музычнага каледжа мастацтваў.

Натхняльнікам і ініцыятарам гэтага конкурсу з'яўляецца дырэктар Гезгалаўскай школы мастацтваў Вольга Барысаўна Гаўрыш — чалавек творчы, энтузіяст сваёй справы. Менавіта яна ў чарговы раз была прызнана лепшым кіраўніком ансамбля, узнагароджана граматай за якасную падрыхтоўку ўдзельнікаў конкурсу.



На балі ў "Папялушкі"

"Казка пра Новага калабка", "Ля каўчэга ў восем", "Бяда ад пяшчотнага сэрца" — гэтыя пастаноўкі ў выкананні тэатральнай студыі "Мелодыя душы" добра вядомы дзятлаўскім гледачам. Ды і не толькі ім: юныя акцёры неаднаразова з гастролямі былі ў суседніх раёнах.

А 27 сакавіка, як і ўсе тэатральныя калектывы планеты, студыя "Мелодыя душы" адзначыла свой першы Дзень тэатра. Адзначыла ва ўтульнай, па-сапраўднаму сямейнай абстаноўцы, якая сабрала юных акцёраў (а іх каля 50 чалавек). Амаль усе ў свой першы Дзень тэатра яны атрымалі дыпломы і памятныя сувеніры.

Усе разам юныя тэатралы сабраліся на бале ў "Папялушкі". Менавіта пастаноўку гэтага мюзікла "Мелодыя душы" прэзентавала дзятлаўскім гледачам у сваё "прафесійнае" свята. На гадзіну дарослыя і дзеці мелі магчымасць акунуцца ў свет добра вядомай казкі, толькі на сучасны лад. У гэтым свеце гукі старадаўняга паланэза гарманічна перапляліся з цяперашнімі маладзёжнымі рытмамі. Пад іх у суправаджэнні ансамбля "СВІТ" выдатна танцуе казачны Кароль, прысутныя на бале.



"Кніжкін" тыдзень

Сёлетні Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы пачаўся з прыемнай урачыстасці: дыпломамі былі адзначаны лепшыя чытачы 2010 года, а лепшым з лепшых аматараў кнігі стала Ксенія Пякарская.

Адзін з дзён Тыдня быў прымеркаваны да Сусветнага дня вады. Дзеці чыталі вершы, рашалі крыжаванку "Не дай сабе засохнуць", адгадвалі загадкі.



І прыходзіць свята кнігі

Традыцыйна ў час вясновых канікулаў у Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Сёлета на яго адкрыццё ў бібліятэку завітаюць Нязнайка, доктар Айбаліт, Бураціна, каралева Кніга.

Разам з гэтымі літаратурнымі героямі дзеці адправяцца ў падарожжа па вуліцах і парках Кнігаграда, пазнаёмяцца з цікавымі кнігамі пісьменнікаў-юбіляраў 2011 года, прымуць удзел у літаратурных гульнях.

Таксама ў час Тыдня хлопчыкі і дзяўчынкі стануць удзельнікамі музычна-паэтычнага свята "Паэзія дабрыні", прымеркаванага да 105-годдзя з дня нараджэння вядомай дзіцячай паэтэсы Агніі Барто, змогуць дакрануцца да агульначалавечых каштоўнасцяў, прыняўшы ўдзел у літгаратурна-музычным вечары "Будзьце добрымі, чалавечнымі і міласэрнымі".



Не старэюць душой ветэраны

Ужо год пры Дварэцкім сельскім доме культуры працуе клуб ветэранаў "У коле сяброў", які цяпер налічвае 36 чалавек. Тэта — былыя настаўнікі і бібліятэкары, прафсаюзныя работнікі, бухгалтеры, працаўнікі Дварэцкага льнозавода і сельгаскааператыву "Дварэц-Агра".

Нягледзячы на свой пажылы ўзрост, яны па-ранейшаму актыўныя і ініцыятыўныя, поўныя жыццёвага задору і бадзёрасці. Сапраўды, не старэюць душой ветэраны.

У першую чаргу тэта можна сказаць пра Веру Сямёнаўну Сёмуха — старшыню Дварэцкага сельскага савета ветэранаў. Заўсёды актыўная і энергічная, гэтая жанчына сабрала вакол сябе такіх жа аднадумцаў, упэўненых, што пасля пенсіі жыццё толькі пачынаецца, што і ў гэты перыяд яно насычана мноствам яркіх фарбаў.



"Чытаем беларускую кнігу"

Для захавання і адраджэння беларускай мовы, літаратуры, нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны ў 2011 годзе Гродзенская абласная бібліятэка імя Я. Карскага аб явіла акцыю "Чытаем беларускую кнігу".

У яе рамках у бібліятэках Дзятлаўскай раённай бібліятэчнай сістэмы аформлены кніжныя выставы і паліцы "Добры дзень, беларуская кніга", "Чытаем па-беларуску", "Каларытнае і трапнае беларускае слова", "Беларускія казкі — наша спадчына", "Беларускія пісьменнікі дзецям" і іншыя. Пры афармленні інтэр'ера бібліятэк выкарыстоўваюцца элементы беларускай нацыянальнай культуры — тканыя ручнікі, вырабы з дрэва, пляценне.



"Мая песня - у маім сэрцы"

Пад такой назвай сёлета праходзіць фестываль патрыятычнай песні, раённы этап якога адбыўся 12 лютага. Удзел у ім прынялі 15 вучняў школ Дзятлаўшчыны.

У намінацыі "Саліст" перамагла прадстаўніца Гезгалаўскай гімназіі Ірына Гапоненка.

У намінацыі "Вакальная група" першае месца заняў калектыў СШ №3 г. Дзятлава ў складзе Таццяны Ламака, Наталлі Павачка і Алесі Надзён.



Конкурс разговорного жанра

Недавно в Дятповском районном доме культуры прошел смотр-конкурс разговорного жанра. Его участники демонстрировали свое мастерство в номинациях "Народная проза", "Поэзия", "Комедийно-сатирическое произведение". Компетентное жюри оценивало способности выразительно читать, держаться на сцене, актерские таланты конкурсантов.

По итогам конкурса в номинации "Народная проза" первое место заняли участники кружка мастерства ведущего "Літарынка", который работает при Козловщинском городском доме культуры. Второе место — у участников драматического кружка Раклевичского сельского дома культуры. На третьем месте — театр-студия "Мелодия души" Дятловского районного дома культуры.