Культура



Конкурс аўтарскай песні "Новае пакаленне"

Паважаныя жыхары Дзятлава і Дзятлаўскага раёна! Запрашаем вас 18 чэрвеня ў г. п. Зэльву, дзе пройдзе абласны адкрыты конкурс аўтарскай песні "Новае пакаленне".

Мэта названага конкурсу — стымуляванне творчай актыўнасці маладых выканаўцаў, выяўленне новых дараванняў, папулярызацыя аўтарскай песні. Арганізатарам мерапрыемства і іступае аддзел па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

Конкурс "Новае пакаленне" — адкрыты, а гэта начыць, што ўдзел у ім могуць прыняць жыхары Гродзенскай вобласці ва ўзросце ад 18 да 31 года. Заяўкі на ўдзел падаюцца да 10 чэрвеня 2011 года ў аддзел па справах моладзі Зэльвенскага райвыканкама на адрас: г. п. Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. 18, па электронным адрасе kazyra78@gmail.com або па факсе (8-01564) 2-45-51.



"Лета і кніга - 2011"

Пад такой назвай у час летняга адпачынку ў Наваельнянскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы праводзіцца конкурс чытачоў. Яго мэта — актывізаваць чытанне летам, з карысцю арганізаваць вольны час дзяцей, зрабіць яго разнастайным і цікавым.

Ад удзельнікаў конкурсу патрабуецца прачытаць за лета не менш за 15 кніг, адказаць на тры пытанні па пяці кнігах (на выбар), выканаць тэматычныя заданні, паўдзельнічаць у акцыі "Падлечым кніжку".

Таксама неабходна адказаць на пытанні віктарыны "Ці ведаеце вы...", разгадаць крыжаванку "Самыя-самыя...", напісаць водгук аб прачытанай кнізе беларускага пісьменніка, скласці казачнае апавяданне аб сваіх прыгодах летам, выканаць заданні эрудыт-лато.



Свята дзяцінства

Чэрвень распачаўся са свята дзяцінства. Міжнародны дзень абароны дзяцей быў адзначаны шэрагам цікавых мерапрыемстваў, акцый, сустрэч. У Дзятлаве мерапрыемствы для дзяцей былі арганізаваны работнікамі раённага Дома культуры.

Свята стартавала канцэртнай праграмай "Зорны гарадок дзяцінства". Удзел у ей прынялі больш за 30 юных талентаў з гарадскіх школ Дзятлава. Задорнымі песнямі, танцамі яны дарылі добры настрой сваім равеснікам, дарослым.

Пасля канцэрта дзятва была запрошана на прэм'еру музычнай казкі "Пра сапраўдную прынцэсу, дракона і гарошыну", якую прэзентавала эстрадна-тэатральная студыя "Дасканалы свет". Дарэчы, напрыканцы мая гледачы мелі магчымасць пабачыць і яшчэ адну прэм'еру гэтай студыі — казку "Усе мышы любяць сыр".



Лета ў краіне цудаў

У жыццё Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі ўвайшла праграма "Лета ў Краіне цудаў". Яна дазваляе зрабіць разнастайным вольны час дзяцей, пазнаёміць іх з творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў, з гісторыяй краіны. Мэта праграмы — прывабіць у бібліятэку як мага больш дзяцей, зацікавіць іх кнігай, каб яны сталі нашымі пастаяннымі чытачамі.

Вынікі работы па праграме летняга чытання будуць падведзены напрыканцы лета. Дзеці атрымаюць прызы за найбольш цікавы водгук аб кнізе, самую цікавую паштоўку любімаму пісьменніку, самую лепшую ілюстрацыю. Будуць вызначаны таксама чытач-лідар, лепшы знаўца роднага краю.



Асветнікі славян

У рамках Дзён праваслаўнай духоўнасці шэраг мерапрыемстваў адбыўся ў бібліятэках Дзятлаўшчыны. Так, наведаўшы Дзятлаўскую дзіцячую бібліятэку, дзеці мелі магчымасць азнаёміцца са старонкамі дзіцячай Бібліі.

А ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для бібліятэкараў раёна адбылося пасяджэнне "круглага стала" па тэме "Аб асветніках славян". Удзел у мерапрыемстве прыняў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, пратаіерэй Мікалай Пінчук. Падрабязна ён расказаў аб жыцці роўнаапостальных братоў Кірыла і Мяфодзія, дзякуючы якім было створана славянскае пісьменства.

А пачалося мерапрыемства з відэапрэзентацыі "Асветнікі славян", якую падрыхтавалі работнікі раённай бібліятэкі. Прысутныя яшчэ раз прыгадалі славутых асветнікаў, чые імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю Беларусі — Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага.



"Свята танца"

Пад такой назвай у Дзятлаускім раённым доме культуры адбыуся канцэрт дзіцячай сучаснай харэаграфіі.
Яго ўдзельнікамі сталі танцавальныя калектывы "Тапатушкі", " Крок за крокам", "СВІТ". Аб'ядноўвае іх не толькі любоў да танцавальнай стыхіі, але і адзін кіраўнік — работнік раённага Дома культуры Марына Шыкуць.

Можна сказаць, што канцэрт стаў яе своеасаблівай творчай справаздачай. I яна ўдалася.
Сведчылі пра гэта напоўненая глядзельная зала, адкуль апладысментамі віталі кожны нумар у выкананні танцораў: як зусім юных "Тапатушак" і "Крок за крокам", так і ўжо больш дарослых удзельніц ансамбля "СВІТ", шырокі рэпертуар канцэртнай праграмы.



Гучаць "Мелодыі кахання"

Раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці Мелодыі кахання ужо стау традыцыйным на Дзятлаўшчыне. Ен дае магчымасиь адкрыць новый таленты і імёны, спрыяе развіццю мастацкай самадзейнасці сярод дзяцей і моладзі.

Сёлета ў конкурснай праграме было заяўлена 60 удзельнікаў. "Пахварэць" за іх прыйшлі бацькі і сябры. Вакальныя дадзеныя канкурсантаў, іх уменне трымацца на сцэне, артыстызм ацэньвала кампетэнтнае журы.

Конкурс праходзіў у некалькіх узроставых намінацыях. У самай "юнай" з іх — узрост 5-8 гадоў — перамогу атрымала Ксенія Шыкуць (Гезгалаўскі яслі-сад). Дыпломам другой ступені ўзнагароджана Паліна Сівава (Наваельнянскі ГДК), дыплом трэцяй ступені атрымала Яўгенія Макарчук (Гезгалаўскі СДК).

 

Музычныя іспыты

У Лідзе адбыўся абласны конкурс імя К. Горскага. Конкурс праходзіў у намінацыях "скрыпка", "духавыя інструменты", спаборнічалі ў ім больш за 30 удзельнікаў. У іх ліку вучні Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны паказалі някепскія вынікі.

У намінацыі "скрыпка" дыпломам 2 ступені адзначана Вольга Лішык. Дыпламантам трэцяй ступені стала Настасся Пазняк. Граматамі за паспяховае выступление адзначаны Юлія Валадашчык, Любоў Вырко. Да удзелу ў конкурсе скрыпачоў рыхтавала выкладчык Дзятлаўскай школы масгацтваў А. В. Шэіна, канцэртмайстар Т. В. Царук.



"Лянок" беларускай творчасці

У другі раз Гезгалаўская дзіцячая школа мастацтваў стала цэнтрам адкрытага рэгіянальнага конкурсу беларускай творчасці "Лянок". Сёлета ўдзел у ім прынялі 70 чалавек з Дзятлаўскага, Слонімскага і Навагрудскага раёнаў. Майстэрства ўдзельнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы з выкладчыкаў Лідскага музычнага каледжа мастацтваў.

Натхняльнікам і ініцыятарам гэтага конкурсу з'яўляецца дырэктар Гезгалаўскай школы мастацтваў Вольга Барысаўна Гаўрыш — чалавек творчы, энтузіяст сваёй справы. Менавіта яна ў чарговы раз была прызнана лепшым кіраўніком ансамбля, узнагароджана граматай за якасную падрыхтоўку ўдзельнікаў конкурсу.