Культура



"Культурныя" навіны

ГАСТРОЛІ Ў НАВАГРУДКУ

Нядаўна 500-годдзе прыняцця Магдэбургскага права адзначыў Навагрудак. 3 гэтай нагоды ў горадзе прайшоў шэраг святочных мерапрыемстваў. Удзел у іх прынялі і артысты Дзятлаўшчыны — ансамбль народнай музыкі і песні "Ятранка", якім кіруе Ганна Панько.

"ГАМОНЯЦЬ ПУШЧЫ БЕЛАРУСКІЯ"

Пад такой назвай 25 верасня ў Свіслачы адбудзецца экалагічнае свята. Удзел у ім прымуць майстры народнай творчасці Дзятлаўшчыны, ансамбль народнай музыкі і песні "Ятранка", работнікі Дварэцкага сельскага дома культуры.



"Наваельня пад крыламі сосен"

Пад такой назвай прайшло сёлетняе свята гарадскога пасёлка Наваельня. Распачалося мерапрыемства з выступления народнага духавога аркестра. Затым вядучыя свята Наталля Нагорная і Галіна Сушко запрасілі на сцэну старшыню мясцовага выканкама Ірыну Іванаўну Кунахавец. Яна павіншавала жыхароў пасёлка, пажадала ім здароўя, бадзёрасці.

У час свята былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі, чые прозвішчы занесены на мясцовую дошку Гонару. Гэта — старэйшая медыцынская сястра Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы Наваельня Наталля Глоцька, грузчык ААТ "Дзятлаўская экспартна-сартавальная база" Мечыслаў Кастусік, апаратчыца Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў Ніна Грыб, бухгалтер Наваельнянскай міжрайсельгасхіміі Наталля Анушкевіч, педагог-арганізатар Наваельнянскай сярэдняй школы Алена Гарановіч.



"Я б хацеў cпаткацца з Вамі"

Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. 3 4 па 11 верасня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца тыдзень, прысвечаны памяці знакамітага беларускага паэта, празаіка, цудоўнага перакладчыка, удумлівага крытыка, публіцыста. Яго літаратурная спадчына стала каштоўным набыткам не толькі беларускай, але і сусветнай духоўнай культуры.

Будучы паэт нарадзіўся ў 1981 годзе ў сям'і Адама і Марыі Багдановічаў — культурных і адукаваных людзей. Бацька быў настаўнікам, займаўся збіраннем і вывучэннем беларускага фальклору, этнаграфіі. Маці таксама была высокай культуры жанчынай.



Даніна памяці продкам

Ужо не адзін год у нашай рэспубліцы адзначаецца свята пісьменства і друку — як даніна памяці славутым продкам зямлі беларускай.

Шырока адзначыць гэты дзень і Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка. Пачатак свята будзе прымеркаваны да пачатку навучальнага года. Адлік мерапрыемстваў пачне інфармацыйная гадзіна "Святая заступніца Беларусі". Зацікавіць маленькіх чытачоў відэаўрок "Францыск Скарына, або як да нас прыйшла кніга".



Дарылі песні вяскоўцам

На працягу ліпеня-жніўня работнікі Казлоўшчынскага дома культуры шчырымі пажаданнямі і добрымі песнямі віталі жыхароў аддаленых вёсак. Гасцінна сустрэў артыстаў падворак Дар'і Сямёнаўны Павачкі ў вёсцы Малая Воля. Спевакі і вядучыя шчыра жадалі яе жыхарам шчасця і здароўя.

Удзельнікі ансамбля народнай песні "Зараначка" не адзін раз выходзілі на "біс". Эстафету падхапіла вёска Дубароўшчына. Ад канцэрта атрымалі асалоду не толькі жыхары гэтай вёскі, але і артысты, якія былі ўражаны цёплым прыёмам. I за гэта яны выказваюць вялікую падзяку старасце вёскі Ядвізе Бенядзіктаўне Чудзілоўскай, сям'і Аліны Вацлаваўны Альшэўскай.



Культурныя мерапрыемствы

"КАЛЯРОВЫЯ СНЫ ЭКОЛЬ"

Тэатральная студыя "Дасканалы свет" рыхтуе пастаноўку дзіцячага мюзікла "Каляровыя сны Эколь". Яго прэм'ера адбудзецца 1 верасня ў Дзятлаўскім раённым доме культуры.

Новы мюзікл, які дэманструе тэатральная студыя, раскажа гледачам гісторыю дзяўчынкі Эколь, якая прыязджае ў новы горад, знаёміцца з новымі сябрамі. Многія з іх з'яўляюцца прадстаўнікамі цяперашкіх маладзёжных субкультур.



Радавалі песняй вяскоўцаў

Нядаўна артысты Лапушанскага і Данілавіцкага сельскіх дамоў культуры з канцэртнай праграмай выступілі ў вёсцы Уланаўшчына. Яны спявалі задушэўныя песні, расказвалі цікавыя гісторыі, адным словам — дарылі добры настрой жыхарам вёскі.

За такі прыемны падарунак вялікі дзякуй старшыні Данілавіцкага сельскага Савета І. Тарасевіч, работнікам культуры Д. Аблажэй, С. Шалеснай.

За выдзяленне транспарту артыстам выказваем удзячнасць кіраўніцтву СВК "Граніт-Агра".



Найлепшая ўзнагарода

Нядаўна Вензавецкі, Сачыўлянскі і Міроўшынскі сельскія дамы культуры выязджалі з канцэртнай праграмай на палеткі і збожжасховішчы СВК "Вензавец". Свае песні і добры настрой перадавікам жніва дарылі Часлаў Свіб, Марыя Герасімовіч, Ірына Бакшук, Кацярына Свіб, Аляксандра Маленчык, Дзіяна Тамашова.

На радасць усім гучалі беларускія і рускія народныя песні "Што пасееш, тое пажнеш", "Мой сад-вінаград", "Выходил на поля молодой агроном" і іншыя.

Баян змаўкаў толькі тады, калі віншавалі лепшых працаўнікоў. Байку-гумарэску "Расказ халасцяка" расказала для прысутных Галіна Красоцкая.



Артыст, рэжысёр, харэограф

Яна лічыць сябе шчаслівым чалавекам, які змог знайсці сваю нішу ў жыцці. Яно складаецца з любімай справы, надзейных сяброў, клопатаў пра маленькага сына. Усё гэта — яе шчасце, яе свет.

ТАЛЕНТ - У СПАДЧЫНУ

Цяпер імя Марыны Шыкуць добра вядома на Дзятлаўшчыне. Яна — артыстка, рэжысёр раённага Дома культуры, кіраўнік некалькіх дзіцячых танцавальных калектываў. У творчым пошуку жанчына асвойвае ўсё новыя і новыя грані. А пачынала гэты шлях яна ў дзяцінстве, у вёсцы Бяніцкаўшчына. Цяпер яе ўжо няма на карце Дзятлаўскага раёна, вёсачка стала вуліцай Пушкіна ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына.

У Бяніцкаўшчыне жылі бабуля і дзядуля Марыны па мацярынскай лініі. Менавіта ад іх спачатку дачка, а затым і ўнучка атрымала песенны талент.



Пабылі на "Славянскім базары"

Дваццатае лета запар гучалі пазыўныя Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар" у Віцебску.

Наша раённае таварыства інвалідаў таксама мела магчымасць наведаць і прыняць удзел у гэтым свяце. На "Славянскім базары" прысутнічалі і паказалі свае майстэрства прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама адораныя людзі-інваліды з Расіі, Украіны. Нас вельмі цёпла прымалі.

На фестывалі панавала атмасфера ўзаемаразумення і душэўнасці. Мы наведалі "Горад майстроў". Папрысутнічалі на канцэрце маладых выканаўцаў у амфітэатры. Сустрэліся і паразмаўлялі з кампазітарам Ігарам Лучанком, які падарыў аўтограф нашаму таварыству інвалідаў.

Людзям з абмежаванымі магчымасцямі таксама была прад'астаўлена сцэна, і яны маглі прыняць удзел у вакальных і мастацкіх конкурсах.