Культура



"Тут уся мая душа"

Пад такой назван у Дзятлаўскім раённым доме культуры адбыўся творчы вечар паэткі Веры Хрышчановіч. На мерапрыемства сабраліся знаёмыя Веры Ігнацьеўны, сябры, родным, прыхільнікі яе творчасці. Яе вынікам сталі два зборнікі паэзіі "Дорогой жизни" і "Тут уся мая душа", прэзентацыя якіх прайшла ў час вечара.

3 гэтай знакавай падзеяй Веру Ігнацьеўну павіншавалі загадчыца аддзела абслугоўвання раённай
бібліятэкі Л. Шыцько, прыхаджане храма в. Нагародавічы, прадстаўнікі Гезгалаўскай гімназіі, метадыст Дзятлаўскага раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры Т. Янушкевіч, былы метадыст I. Маскаль, жыхарка Гезгалаў С. Крэйдзіч, калега па літаратурным аб'яднанні "Пралескі" Л. Юргілевіч.



Кнігі для цікаўных

Кожны наведвальнік Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі можа знайсці тыя кнігі, якія яму даспадобы. У ліку іх — шмат навінак пазнавальнай літаратуры.

"Вялікая дзіцячая энцыклапедыя" змяшчае разнастайную інфармацыю аб жывёлах, краінах свету, прыродных з'явах, вялікіх вынаходніках і шмат іншых цікавых звестак.

У кнізе "Краіны свету" змешчана інфармацыя аб краінах, іх насельніцтве і гісторыі, клімаце. Ёсць характарыстыка сацыяльна-эканамічнага становішча.

Выданне "Жывая планета" складаецца з раздзелаў "Свет жывой прыроды", "Расліны", "Жывёлы", "Экалогія". Артыкулы распавядаюць аб паходжанні жыцця на зямлі, жывёльным і раслінным свеце, біясферы.



Пад загадкавай назвай "Бастэт"

У пантэоне старажытнаегіпецкіх багоў гэтае імя мела багіня радасці і кахання, урадлівасці і дамашняга ачагу. Егіпцяне ўвасаблялі яе ў выглядзе кошкі або жанчыны з галавой кошкі. Напэўна, менавіта такія ўяўленні былі ў старажытных егіпцян аб жаночай прыгажосці. Дарэчы, яе ахоўніцай зноў жа з'яўлялася багіня Бастэт, неад'емным атрыбутам якой быў музычны інструмент сістр.

Праз многія тысячагоддзі загадкавае імя старажытнай багіні стала назвай музычнага калектыву, удзельніцамі якога з'яўляюцца чатыры прыгожыя дзяўчыны. Сваей творчасцю, маладым задорам яны дораць гледачу пазітыўны настрой, адпачынак для душы.



"Панямоння жыватворныя крыніцы"

У Дзятлаўскім раённым доме культуры адбыўся абласны занальны фестываль фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы". Адборачны тур сабраў захавальнікаў народнай творчасці з Іўеўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Дзятлаўскага раёнаў.

У час фестывалю гучалі народныя песні, легенды і паданні, былі паказаны абрады, танцы і гульні. Так, напрыклад, гульню "патопкі" (від абутку, які нагадвае лапці) прадэманстравалі артысты Навагрудчыны. У іх выкананні прагучала і прыгожая легенда аб кветках-царах, якія растуць на берегах возера Свіцязь. Згодна з легендай, тут некалі стаяў горад, дзе жылі самыя смелыя мужчыны і самьія прыгожыя жанчыны. Аднойчы на горад напаў моцны вораг, усе мужчыны былі знішчаны. Жанчыны са шчырай малітвай звярнуліся да нябёсаў з просьбай уратаваць іх ад ганьбы. Раптам над горадам з'явіўся туман, з якога выйшаў Архангел Міхаіл. Ён супакоіў жанчын, паабяцаў ім вечнае жыццё. Яны ператварыліся ў кветкі, а горад — у возера, якое цяпер з'яўляецца ўлюбёным месцам адпачынку моладзі. Толькі кажуць, што маладыя галасы, задор прыцягваюць увагу Свіцязянкі, якую раз-пораз можна убачьщь у покрыве туману, што паўстае над возерам, пачуць яе голас. Усё гэта знікае толькі з першымі промнямі сонца. Так апавядае легенда, якую расказалі ўдзельнікі фестывалю з Карэліцкага раёна.



Запрашае "Спатканне"

Пры Таркачоўскай сельскай бібліятэцы дзейнічае аматарскае аб'яднанне "Спатканне". Яно аб'ядноўвае людзей, якія цэняць кнігу, у душах якіх гарыць агеньчык натхнення.

Сёлета аб'яднанне правяло мерапрыемствы "Зорка Панямоння" (да 135-годдзя з Дня нараджэння Цёткі), "Здароўе без лекаў", "Маміна свята", "Каб восень была залатой" (прымеркаванае да Дня пажылых людзей).



Навіны культуры - 86

"ЗАЙГРАЙЦЕ, МУЗЫКІ"

Нядаўна ў Лідзе прайшоў сёмы абласны фестываль народнай музыкі "Зайграйце, музыкі". Удзел у ім прынялі і артысты Дзятлаўшчыны — калектыў народнага танца "Плясавая", народны ансамбль музыкі і песні "Ятранка". Яны адзначаны дыпломам "За папулярызацыю беларускай музыкі і высокае выканальніцкае майстэрства".

ПАД СУЧАСНЫЯ РЫТМЫ

Бадзёрая музыка, добры настрой, сучасныя рытмы — усё гэта прапануе клуб "House", які з 8 кастрычніка пачаў працаваць у Наваельнянскім гарадскім доме культуры. На дыскатэках, якія праводзяцца па суботах, могуць адпачыць як дзеці, так і дарослыя. Вядуць дыскатэкі мінскія дзіджэі — DAVIDoff i DJ MAZzAY.



"На крылах творчасці"

Пад такім дэвізам у Днепрапятроўску праходзіў трэці Усеўкраінскі фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, удзел у якім прынялі і грамадскія арганізацыі інвалідаў Рэспублікі Беларусь. На фестываль былі запрошаны і прадстаўнікі Дзятлаўскай раённай арганізацыі інвалідаў.

Фестываль праходзіў у два туры. Першы — праслухоўванне ўсіх удзельнікаў, якія падалі заяўкі, другі — гала-канцэрт і выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Удзельнікі мерапрыемства адчувалі хваляванне. Аднак усе цяжкасці былі пераадолены, усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы лаўрэатаў фестывалю.



"Культурныя" навіны

ГАСТРОЛІ Ў НАВАГРУДКУ

Нядаўна 500-годдзе прыняцця Магдэбургскага права адзначыў Навагрудак. 3 гэтай нагоды ў горадзе прайшоў шэраг святочных мерапрыемстваў. Удзел у іх прынялі і артысты Дзятлаўшчыны — ансамбль народнай музыкі і песні "Ятранка", якім кіруе Ганна Панько.

"ГАМОНЯЦЬ ПУШЧЫ БЕЛАРУСКІЯ"

Пад такой назвай 25 верасня ў Свіслачы адбудзецца экалагічнае свята. Удзел у ім прымуць майстры народнай творчасці Дзятлаўшчыны, ансамбль народнай музыкі і песні "Ятранка", работнікі Дварэцкага сельскага дома культуры.



"Наваельня пад крыламі сосен"

Пад такой назвай прайшло сёлетняе свята гарадскога пасёлка Наваельня. Распачалося мерапрыемства з выступления народнага духавога аркестра. Затым вядучыя свята Наталля Нагорная і Галіна Сушко запрасілі на сцэну старшыню мясцовага выканкама Ірыну Іванаўну Кунахавец. Яна павіншавала жыхароў пасёлка, пажадала ім здароўя, бадзёрасці.

У час свята былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі, чые прозвішчы занесены на мясцовую дошку Гонару. Гэта — старэйшая медыцынская сястра Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы Наваельня Наталля Глоцька, грузчык ААТ "Дзятлаўская экспартна-сартавальная база" Мечыслаў Кастусік, апаратчыца Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў Ніна Грыб, бухгалтер Наваельнянскай міжрайсельгасхіміі Наталля Анушкевіч, педагог-арганізатар Наваельнянскай сярэдняй школы Алена Гарановіч.



"Я б хацеў cпаткацца з Вамі"

Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. 3 4 па 11 верасня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца тыдзень, прысвечаны памяці знакамітага беларускага паэта, празаіка, цудоўнага перакладчыка, удумлівага крытыка, публіцыста. Яго літаратурная спадчына стала каштоўным набыткам не толькі беларускай, але і сусветнай духоўнай культуры.

Будучы паэт нарадзіўся ў 1981 годзе ў сям'і Адама і Марыі Багдановічаў — культурных і адукаваных людзей. Бацька быў настаўнікам, займаўся збіраннем і вывучэннем беларускага фальклору, этнаграфіі. Маці таксама была высокай культуры жанчынай.